З мэтай выхавання у вучняў павагі да беларускай мовы, паглыблення ведаў школьнікаў па літаратуры, культуры, этнаграфіі Бацькаўшчыны ў нашай установе адукацыі для вучняў 6-8 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня “Святло роднага слова”, дэвізам якой сталі словы: “Родная мова не павінна быць замежнай”. Знамянальна тое, што прайшла яна 21 лютага і была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Падрыхтавлі і правялі гульню настаўнікі беларускай мовы Грышкевіч А.А. і Раўнейка А.М.
Мерапрыемства пачалося з прыгожых, звонкіх паэтычных радкоў Ніла Гілевіча, прысвечаных нашай роднай мове. Затым увазе школьнікаў быў прапанаваны кліп на песню Вансовіч Маргарыты “Мой край”, які дазволіў усім прысутным атрымаць асалоду ад цудоўнага музычнага твора на беларускай мове, стварыў у аўдыторыі асаблівую атмасферу паэтычнасці і беларускасці.
Далей дзве каманды — “Эрудыты” і “Знатакі” – праявілі свае веды ў розных намінацыях: “Рэспубліка Беларусь”, “Наша спадчына”, “Народныя традыцыі”, “Сучасная Беларусь”, “Філалогія”, “Перакладчыкі”, “Літаратура”, “Этнаграфія” і інш. Мерапрыемства прайшло цікава, не было раўнадушных ні сярод удзельнікаў, ні сярод гледачоў, якія, дарэчы, былі таксама ўцягнуты ў спаборніцтва. Балельшчыкам былі прапанаваны розныя заданні: “Працягні прыказку”, “Працягні твор”, “Адгадай загадку”, “Адным словам” і г.д.
Закончылася гульня на высокай музычнай ноце – кліпам на песню Аляксандра Сапацькова “Мая Беларусь”, які яшчэ раз дазволіў упэўніцца ў тым, якая цудоўная, непаўторная, старажытная і сучасная наша Бацькаўшчына.
Мерапрыемства садзейнічала выхоўванню ў вучняў павагі да роднай мовы, развіццю цікавасці да мінулага і сучаснага роднага краю, інтэлектуальных здольнасцей і камунікатыўных навыкаў школьнікаў, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення беларусаў-патрыётаў.