З мэтай выхавання ў вучняў любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа, культурнай спадчыны, развіцця, камунікатыўнай культуры вучняў у Слабадской сярэдняй школе ў час веснавых канікул для вучняў 5-7 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня “Святло роднай мовы”.
Мерапрыемства садзейнічала абагульненню ведаў, набытых падчас урокаў беларускай мовы і літаратуры, раскрыццю творчага патэнцыялу школьнікаў. Вучні праявілі свае веды і кемлівасць у розных конкурсах: “Складзі прыказку”, «Назаві адным словам», “Загадкі”, “Выпраў памылкі”, “Страчаныя літары”, “Дапоўні слоўнік”, “Рассыпаныя прыказкі”, “Літаратурны”.
Гэта гульня – свята сустрэчы з роднай мовай. Вучні яшчэ раз пераканаліся, якая багатая і чароўная наша родная беларуская мова. Яна вучыць любіць сваю Радзіму, з павагай адносіцца адзін да аднаго, марыць аб шчаслівым заўтрашнім дні, які абавязкова наступіць.