Тэарэтычны матэрыял для вучняў 11 класса па тэме:” Зваротак”
Зваротак – слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: Адышло ад нас ты, лета. Цёплы дожджык, пырсні, пырсні на парэчкі і на вішні.
Зваротак на пісьме выдзяляецца коскамі.
Некаторыя асаблівасці пастаноўкі знакаў прыпынку пры зваротках
Правіла |
Прыклад |
Выклічнікі ОЙ, ЭХ, АХ і пад. аддзяляюцца ад зваротка коскай | Ой, дарога ж ты наша, ты найлепшая ў свеце. |
Калі побач са звароткам стаіць займеннік ТЫ (ВЫ), коскамі выдзяляецца толькі зваротак | Ой ты, мора, люблю тваё сваволле.
Вы, дзядзечка, шапку забылі. Дзе вы, майго юнацтва вёсны, якою рэчанькаю сплылі? |
Часціца О ад зваротка коскай звычайна не аддзяляецца | О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю. |
Пабочныя словы і сказы
Пабочныя – гэта словы, спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца членамі сказа, выражаюць адносіны гаворачай асобы да зместу выказвання.
Безумоўна, напэўна, мабыць, можа быць, на шчасце, на жаль, кажуць, як кажуць, на маю думку, па-першае, наадварот, адным словам, інакш кажучы і інш.
Адрозненне пабочных слоў ад членаў сказа
Спосаб праверкі | Прыклад |
1) Выкінь слова са сказа.
2) Паглядзі, ці ёсць сэнс у сказе. 3) Калі сэнс ёсць, то слова пабочнае і выдзяляецца коскамі. 4) Калі сэнсу няма ў сказе, то слова не будзе пабочным і будзе з’яўляцца членам сказа |
Дождж, відаць, зацягнуў надоўга
Дарога з узгорка была добра відаць. |
Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі словамі
Пабочныя словы і спалучэнні слоў на пісьме выдзяляюцца коскамі.
Некаторыя асаблівасці пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з пабочнымі словамі і пабочнымі сказамі
Правіла |
Прыклады |
Каментарыі |
1. Пабочныя словы аддзяляюцца ад папярэдняга злучніка коскай, калі іх можна прапусціць, а сэнс сказа не зменіцца |
Гэта быў зграбны, плячысты дзяцюк, які толькі абліччам і, галоўнае, вачамі нагадваў даўнейшага гарэзу. |
Пабочнае слова галоўнае можна прапусціць і сэнс сказа не зменіцца (Гэта быў зграбны, плячысты дзяцюк, які толькі абліччам і вачамі нагадваў даўнейшага гарэзу) |
2. Калі ж пропуск пабочнага слова немагчымы, то ад злучнікаў а, і пабочнае слова коскай не аддзяляецца |
Калісьці, тысячы, а можа мільёны гадоў назад, тут было мора. |
Пабочнае слова можа прапусціць нельга, бо парушыцца сэнс сказа |
3. Пабочныя сказы, якія выражаюць дадатковыя заўвагі, удакладненні і тлумачэнні, на пісьме выдзяляюцца працяжнікамі або бяруцца ў дужкі. |
У летні поўдзень – была спёка – выходзіць рой, снуе высока. Партызанскі лагер! Дзеці былі ў захапленні ад такога адкрыцця (ім здавалася, што натрапілі яны на лагер выпадкова) |