1.На аснове якіх прымет можна сцвярджаць, што слова пажаўцелы з’яўляецца дзеепрыметнікам? а) адказвае на пытанні які? б) абазначае прымету прадмета; в) мае прыстаўку па-; г) абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.
2.Адзначце словазлучэнні “дзеепрыметнік + назоўнік”: а) роўненькая дарога; б) казачны домік; в) выраўненая лінія; г) чарнявы хлопчык; д) счарнелая дошка; е) перафарбаваны дом.
3.Абазначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам: а) засланы абрусам; б) чыста засланы; в) засланы ложак; г) стомленая жанчына; д) вельмі стомлены; е) пачырванелы ад сораму.
4.Адзначце сказы з дзеепрыметнымі зваротамі: а) Жанчына стаяла каля стала, засланага белым абрусам, налівала ў конаўку з вялікага гладыша малако; б) Гарачыня неміласэрная: куды ні зірні – усё жоўтае, выпаленае сонцам; в) Цёмныя гмахі камяніц з асветленымі вокнамі загароджвалі далягляд; г) Люблю хадзіць па ўсланых лісцем дарожках купалаўскага сквера; д) Праз завешанае коўдрай акно прабіваліся першыя промні сонца.
5.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі: а) На таку ляжала прыкрытае саломай новае жыта; б) Паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні; в) Прасеяныя скрозь іней сонечныя промні нясмела ўсплылі на шырокае крэсла; г) Старшыня узрушаны і выведзены з раўнавагі грозна ўшчувае крыкуноў; д) Дзядзька Пракоп павязаны наўскасяк ручніком вылез з-за стала амаль першым.
6.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметныя звароты выдзелены коскамі правільна: а) Маці выйшла на дарогу, асветленую першымі промнямі сонца; б) Над вершалінамі соснаў, густа пасыпаных мяккім пушыстым снегам вісеў паветраны шар; в) Асіны і вольхі, пераплеценыя знізу, галінамі задумліва глядзяцца ў ціхую ваду; г) За далёкім, засланым сінім туманам, лесам высокімі купаламі праглядвалася царква; д) Цішынёй і бязлюддзем веяла ад вуліцы, ахутанай шэрай асенняй смугой.
7.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў: а) Паветра, густа настоенае пахамі зямлі і агарода, навісла над зямлёй; б) Зарослая алея травою давяла мяне да самай агароджы; в) З сумам хлопец праводзіў вачыма нахіленае сонца на захад; г) Нясмела ўставала з-за лесу ахутанае шэраю дымкаю сонца; д) Ціха шалясцелі на ветры высахлыя лісты даўно ўжо.
8.Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі незалежнага стану: а) засеянае з восені поле; б) зарослая травой сцежка; в) на адрамантаванай машыне; г) пасівелыя валасы; д) куплены да свята падарунак.
9.Адзначце дзеепрыметнікі, ад якіх можна ўтварыць кароткую форму: а) прачытаная кніга; б) асірацелыя дзеці; в) парыжэлыя стагі; г) засеянае поле; д) апранутая сукенка.
10.Адзначце пары слоў, у якіх кароткія формы ўтвораны правільна: а) закончанае – закончана; б) напоўненыя – напоўнены; в) адкрыты – адкрыт; г) перапраўленыя – перапраўлена; д) абсталяваная – абсталявана.
11.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: а) Над ціхай стомленай вёскай вісіць шчодра зорнае неба і самотны, сарамлівы маладзік; б) Цяпер выходзіла, што шлях той закрыты; в) Мяцеліца сцелецца, кружыць, звонам сцюдзёным наліты прастор; г) Цішынёй і бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой; д) Цяжка трапіць туды ў такую пару: прасёлкавая дарога занесена снегам, машыны з калгаса ходзяць рэдка.
12.Адзначце словазлучэнні, у якіх не з дзеепрыметнікамі патрэбна пісаць разам: а) яшчэ (не) вывучаныя ўрокі; б) (не) разгледжанае пытанне; в) (не) прыкрытая хлусня; г) кашуля (не) зашпілена; д) (не) затаптаныя сляды.
13.Адзначце сказы, у якіх часціцу не з дзеепрыметнікамі трэба пісаць асобна: а) У сціплым цёмным касцюме з белым каўнерыкам, з (не) пакрытай галавой, яна заўсёды спяшалася і знікала за дзвярыма школы; б) І ўжо дарослым чалавекам ён неспакойна спаў у месячную ноч, калі вокны былі добра (не) завешаны; в) Буйныя, душыстыя, пэўна, (не) таптаныя нагой чалавека, узгадаваныя вялікай шчодрасцю прыроды мільёны кветак пераліваліся ўрачыстай чырванню; г) Пры яме ляжалі амаль сатлелыя кроквы, рэшткі зрубаў, было там і некалькі (не) скарыстаных бёрнаў-калод; д) Была вясна, і на градах, яшчэ (не) полатых, было пуставата.
14.Адзначце сказы, у якіх ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў: а) Як толькі ўспыхнуў агеньчык, з мора пачуўся заглушаемы шумам хваль працяглы свіст; б) Вецер сціх, і ўгрэтае за дзень паветра, напоенае густымі пахамі хвоі, навісла шызаватай смугой; в) Дрэмле абсаджанае лесам адвечным, цінай засланае возера ў лесе; г) Каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі; д) Чырвонаармеец узяў сабаку на павадок і паказаў след прайшоўшага з гадзіну таму назад чалавека.
Ключ
- а,г.
- в, д, е.
- а, б, д, е.
- а, б,г, д.
- б,г, д.
- а, г, д.
- б, в, д.
- б, г.
- а, г, д.
- а, б, д.
- б, в, д.
- б, в, д .
- б, в, д.
- а,г,д .