Тут карані, адсюль вытокі…

Фальклорна-тэатральнае аб’яднанне па інтарэсах (кіраўнік — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А.) працуе ў ДУА “Слабадская сярэдняя школа” не першы год. Яно накіравана на развіццё творчых здольнасцей вучняў і заклікана задаволіць іх інтарэсы, бо заснавана на прынцыпах добраахвотнасці. Вучні займаюцца тым, што іх прываблівае, што найбольш падабаецца. Цікавасць з’яўляецца актыўным стымулам у пазакласнай дзейнасці школьнікаў. Яна выклікае эмацыянальны ўздым, энтузіязм – фактары, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці навучання і выхавання.

Дзейнасць  аб’яднання накіравана на  забеспячэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў сродкамі фальклору і тэатральнага мастацва, знаёмства дзяцей з гісторыяй народа, яго традыцыямі і звычаямі.

У гэтым навучальным годзе вучні разам з педагогам рыхтуюць традыцыйныя беларускія “Вячоркі” з меладычнымі і вясёлымі народнымі песнямі і прыпеўкамі, трапнымі жартамі, з завадной беларускай   “Полечкай”. Вучні зараз  актыўна ўдзельнічаюць у рэпетыцыях:  увасабляюць  сцэнічныя вобразы, асвойвюць песенны іатэрыял.

Дзейнасць аб’янання па інтарэсах садзейнічае паглыбленню і пашырэнню ведаў школьнікаў аб нацыянальных асаблівасцях родной культуры, выхаванню павагу да гістарычнай спадчыны беларускага народа, нацыянальнай самасвядомасці вучняў, бо ў беларускім фальклоры — “ Тут карані, адсюль вытокі…”.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.