“Тут карані, адсюль вытокі” – гэтыя словы сталі дэвізам творчай дзейнасці членаў фальклорна-тэатральнага аб’яднання нашай установы адукацыі, якія з вялікім задавальненнем і апантанасцю вывучаюць беларускі фальклор, культурную спадчыну свайго народа.
З мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай народнай культуры, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўлення дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі 19 сакавіка на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Пружанская сярэдняя школа №1 імя ЧБВА” прайшоў раённы этап VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. У ім прыняў удзел і мастацкі калектыў Слабадской СШ.
Удзельнікі фальклорна-тэтральнага аб’яднання па інтарэсах нашай школы прапанавалі на суд гледачоў і кампітэнтнага журы інсцэніроўку “Мужык і жонка” па матывах беларускай народнай казкі.
Нашы вучні яшчэ раз прадэманстравалі свой талент, прявілі свае акцёрскія зольнасці. Не засталася па-за ўвагай журы ігра самадзейных артыстаў — вучняў 8-9 класаў Краўчука Арцёма, Карвацкай Ганны, Сінько Івана, Дудзінскай Дамінікі і Власюк Крысціны. Зал з вялікай цікавасцю назіраў за развіццём сюжэта, за тым, як ігралі нашы вучні. Хочацца адзначыць і тое, што сакавітае беларускае слова, якое гучала з вуснаў нашых вучняў на падмостках школьнай сцэны, знайшло свой водгук у сэрцах тых, хто прыйшоў на фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”. Шчырыя апладысменты гледачоў, цёплы словы журы – вось узнагарода для нашых удзельнікааў.
Такія мерапрыемствы садзейнічаюць развіццю і папулярызацыі сярод дзяцей і моладзі беларускай народнай культуры, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў. І мы задаволены тым, што змаглі прыняць удзел у гэтым фестывалі.