Дарагі сябар! Адгадай загадкі і даведайся аб тым, якія незвычайныя рэчы ёсць у нашым этнаграфічным кутку «Хата з матчынай душою».
На адной назе стаіць,
У ваду штодня глядзіць.
(Калодзежны журавель.)
***
Сто адзін брат.
Усе ў адзін рад
Пад шнурочак дружна сталі –
Дзеравяшкі іх звязалі.
(Частакол, паркан, плот.)
***
Летам спіць,
Зімой гарыць.
Пашчу раскрывае,
Што даюць, глытае.
(Печ.)
***
Памочнік рагаты,
Памочнік заўзяты:
У агонь нырае,
Ежу здабывае.
(Вілкі.)
***
Чым хутчэй, хутчэй кручуся,
Тым таўсцейшым станаўлюся.
(Верацяно.)
***
Калі на стол не падасі
Мяне (ты гэта знаеш),
Тады і супу не з’ясі,
І торт не паспытаеш.
(Лыжка.)
***
У аднаго парсюка два лычы.
(Ночвы.)
***
Быў на капальні,
Быў на таптальні,
Быў на кружары,
Быў на пажары.
(Гліняны посуд).
***
Два браты бягуць, а два даганяюць і дагнаць не могуць.
(Калёсы, воз.)
***
Ножак ён не мае,
Ён з адною ручкай,
А грыбы збірае
З бабкай і ўнучкай.
(Кош.)