1) Вызначце род назоўнікаў гну, поні, шымпанзэ:
а) мужчынскі;
б) ніякі;
в) жаночы.
2) Адзначце «пятае лішняе»:
а) няўмека;
б) піскля;
в) прыгажуня;
г) непакора;
д) непаседа.
3) Адзначце словы, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку:
а) канікулы;
б) лісты;
в) камяні;
г) дажынкі;
д) сані.
4) Адзначце правільнае напісанне назоўнікаў у форме меснага склону:
а) пры маленькай сароке;
б) у залатой клетцы;
в) на мясцовым кірмашы;
г) у ценю дрэва;
д) пры новым дырэктару.
5) Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:
а) курыны почырк;
б) залатыя рукі;
в) жалезныя дзверы;
г) лісіная нара;
д) Васевы сшыткі.
6) Вызначце правільныя граматычныя формы:
а) вышэй за брата;
б) смачнейшы за марожанае;
в) прыгажэйшы ў свеце горад;
г) даўжэйшы яго;
д) разумнейшы за ўсіх.
7) Дапішыце канчаткі прыметнікаў:
а) каля мядзведж.. берлагу;
б) на свеж.. паветры;
в) па асенн.. дажджах;
г) над блакітн.. краінай;
д) вакол Рыгорав.. сабакі.
8) У якiх сказах няправiльна ўжыты дзеяслоў?
а) Гусь шчыпаў траву.
б) Сабака моцна брахала.
В) Медаль ляжаў на стале.
9) Па колькі мяккіх зычных гукаў у словах ЛІНІЯ, ЗМЯЯ, ПЕСНЯ?
10) Ці ўваходзяць суфіксы ў склад назоўнікаў КУП’Ё, ЗДАРОЎЕ? Назавіце іх.
Адказы: 1- а; 2- в; 3-а, г, д; 4- б, в, д; 5- а, б; 6- б, в, д; 7- а) -ага, б) -ым, в) -іх, г) -ай, д) –ага;8-а,б; 9- 3. 10-суфікс-й-.