У мінулым навучальным годзе вучні 4-10 класаў (а гэта 13 чалавек) прымалі ўдзел у гульні -конкурсе “Буслік-2024”, які праводзіўся ў лютымі 2024 года. Школьнікі змаглі праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры, фальклоры і культуры нашага народа, прявіць сваю эрудыцыю. Вынікі гульні былі нядаўна падведзены.
У Год якасці вучні нашай школы праявілі добрыя веды ў вывучэнні роднай мовы і літаратуры: 4 вучаніцы атрымалі ўзнагароды за лепшыя вынікі: Каўчарук Ганна- 4 клас; Малецкая Ульяна – 5 клас; Кушнер Сафія – 7 клас; Кляшчова Дар’я – 10 клас.
Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры н школьнай лінейцы атрымалі прыз ”для сіх”, які ўключае пасведчанне ўдзельніка, блакнот, лінейку-трафарэт і ручку з эмблемай назвы конкурсу.
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў гульні- конкурсу “Буслік-2024” і жадаем ім новых поспехаў у вывучэнні роднай мовы і літаратуры! Дарэчы, гульня- конкурс “Буслік-2025” адбылася 13 лютага. Нашы вучні таксама актыўна ў ёй удзельнічалі. Чакаем вынікаў, якія будуць падведзены ў наступным годзе, і новых узнагарод!