З мэтай паглыблення ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству, этнаграфіі, выхавання павагі да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны ў нашай школе настаўнікамі Грышкевіч А.А. і Раўнейка А.М. для вучняў 6-7 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня “З беларускага куфэрка”.
Мерапрыемства пачалося з цікавага кліпа на песню А.Сапацькова “Мая Беларусь”, якія апавядаў пра прыгажосць і непаўторнасць краявідаў нашай Айчыны, яе слаўнае гістарычнае мінулае і сучаснаснасць. Гэта стварыла своеасаблівы настрой вучняў на гульню, выклікала жаданне паказаць саве веды ў розных намінацыях, а іх было нямала: “Мая Радзіма”, “Культурная спадчына”, “Этнаграфічны”, “Фразеалагізмы”, “Літаратары”, “Філалогія”, “Крок у будучае”, “Народныя традыцыі”, “Перакладчыкі”.
Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце. Абыякавых у аўдыторыі не было. Кожны з вучняў імкнуўся паказаць свае веды і прынесці камандзе запаветны бал.
Гульня паказала, што нашы дзеці цікавяцца культурнай спадчынай свайго народа, яго мінулым і будучым, ведаюць беларускую мову і літаратуру.
Дзякуючы такім мерапрыемствам школьнікі ўсведамляюць, што яны жывуць у цудоўнай краіне з прыгожай назвай БЕЛАЯ РУСЬ, што ў іх вялікая духоўная спадчына і шырокія перспектывы для дальнейшага развіцця нашай мовы, літаратуры, культуры, эканомікі.