З мэтай выхавання павагі да роднай мовы і літаратуры, да беларускага народа і яго культурнай спадчыны ў 7 класе Слабадской СШ адбылася інфармацыйная гадзіна “З вытокаў роднай мовы”, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці і друку. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гістарычным працэсам развіцця пісьменства ў Беларусі, гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання нашай краіны. Ад класнага кіраўніка сямікласнікі даведаліся, што ўбачыць старадаўнія рукапісы, старадрукі і рэдкія кнігі, якія сталі сусветнай спадчынай, можна ў Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.
У канцы інфармацыйнай гадзіны вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у віктарыне “Ад літары да кнігі”, якая ім дазволіла праверыць свае веды па гісторыі ўзнікнення і развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання і пісьменніцкай дзейнасці ў Беларусі.
У рамках мерапрыемства сямікласнікі наведалі кніжную выставу “Спадчына Беларусі” ў школьнай бібліятэцы, дзе змаглі пазнаёміцца з літаратурай на дадзеную тэматыку.
Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню ў вучняў цікавасці да мінулага краіны і нацыянальнай спадчыны, фарміраванню паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхоўванню пачуцця любові да зямлі бацькоў, беларускага краю.