З мэтай фарміравання ў вучняў уяўленняў пра асаблівасць духоўнага развіцця беларускага народа, нацыянальнай самасвядомасці ў Слабадской СШ для вучняў 9-11 класаў 20 снежня адбыўся Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, заступніцы зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай “Па слядах святой Еўфрасінні”.
У ходзе мерапрыемства вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў Зябчанкавай Ж.В. і Кот С.М. здзейснілі падарожжа ў далёкае XII стагоддзе, узнавілі і пашырылі веды пра беларускую асветніцу і святую. Увазе вучняў быў прыпанаваны відэафільм пра Еўфрасінню Полацкую, які дазволіў актуалізаваць і сістэматызаваць веды школьнікаў пра знакамітую палачанку. Вучні ўспомнілі асноўныя факты з жыцця шматграннай асобы знакамітай беларускай жанчыны: заснаванне храмаў і манастыроў, якія сталі цэнтрам асветы, стварэнне па яе просьбе ювелірам Лазарам Богшам духоўнай святыні нашага народа- напрастольнага Крыжа-каўчэга,- адкрыццё жаночай шкоы для маладых дзяўчат, пераклад і перапісванне кніг, мецэнацтва, удзел у палітычным жыцці дзяржавы і г.д.
На Адзіным уроку, згодну плану ўзаемадзеяння ДУА “Слабадская сярэдняя школа” з Беларускай Праваслаўнай Царквой, прысутнічаў айцец Георгій, які служыць у Пружанскім храме Праабражэння Гасподня. Ён паведаў аб тым, што Еўфрасіння Полацкая –першая жанчына на Русі, далучаная да ліку святых, яе аднолькава высока шануе як праваслаўная, так і каталіцкая царква. У сваім выступленн святар больш падрабязна спыніўся на яе духоўным подзвігу, на рэлiгiйнай дзейнасці Ефрасiннi Полацкай, значэнні яе намаганняў, накiраваных на служэнне свайму народу.
На ўроку гучалі цудоўныя, меладычныя песні ў выкананні пеўчых храма Праабражэння Гасподня, прысвечаныя застпніцы зямлі беларускай, святой Еўфрасінні, якія не паінулі раўнадушнымі нікога з прысутных.
Напрыканцы ўрока вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя вялікай палачанцы, назвалі агульначалавечыя каштоўнасці, якімі кіравалася прападобная Ефрасiння, гаварылі про тое, што яны застаюцца духоўнымі арыенцірамі і ў нашы дні, і адлюстравалі іх у выглядзе сімвалічнай “Пячаткі каштоўнасцей”.
Мерпапрыемства садзейнічала асэнсаванню вучнямі велічы постаці асветніцы, яе ролі ў беларускай гісторыі і культуры, выхаванню павагі да мінулага сваёй Бацькаўшчыны, духоўнасці і міласэрнасці.