Знаўцы роднай мовы

З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасей, фарміравання ўмення працаваць у камандзе, выхоўвання пачуцця любові і павагі да беларускай мовы для вучняў 5-8 класаў Слабадской СШ была праведзена квэст-гульня “Знаўцы роднай мовы ”, прысвечаная  Дню роднай мовы.

У ходзе мерапрыемства вучні павінны былі прайсці 7 прыпынкаў: “Словаведы”, “Перакладчыкі”, “Крылатая паштоўка”, “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Прадоўжы твор”, “Веру – не веру”. Школьнікі праявілі свае веды беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў, тэорыі літаратуры, марфалогіі і  лексікі беларускай мовы, мелі магчымасць прадоўжыць вершы, якія вучылі на памяць у розных класах. А падрыхтавалі і правялі гульню  разам з настаўнікам беларускай мовы Грышкевіч А.А. вучні, якія навучаюцца ў класе  педагагічнага накірунку. Нашы будучыя выпускнікі праявілі сябе крэатыўнымі, актыўнымі, адказнымі школьнікамі. Гульня аказалася цікавай, вясёлай, а галоўнае, пазнавальнай і карыснай.

Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры,  выхаванню павагі да нацыянальнай спадчыны, любові да роднай мовы,  цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.