Тэма: «Правапіс е, ё, я»
1 .Устаўце прапушчаныя літары.
Ап..льсінавы сок, ..зычковыя зычныя, кле..вая фарба, вы..сніць пытанне, начны Н..свіж, вым..няць на хлеб, іграць на клав..сіне, беларускія ц..гнікі, адбыліся м..цяжы, на душы кл..каталі гнеў і абурэнне, ..фрэйтарскі мундзір.
2.Запішыце па-беларуску.
Гефест, Енисей, Несмеянов, Пекин, Петровский, Камерун, Мефодий, Есенин, Валентина, Белыницкий-Бируля, Терентий, Плеханов, Зеландия,Люксембург, Некрасов, Матвейчук, Копейко, Олексеюк, Корнеенко.
3.Устанавіце адпаведнасць.
А. Клуб..нь, брыз..нтоўка, с..зонны, пл..ткары 1 е
Б. Сн..данак, кам..каваты, кал..даваць, в..ршковы 2 ё
В. Чарц..ж, асяц..р, кл..цкі, ..рзанне 3 я
Г. Дзе..нне, в..рблюдзіца, п..рэдадзень, дз..сятка
Д. Кол..равы, собал..вы, пл..ткары, ск..птычны
Ключ
1.Устаўце прапушчаныя літары
Апельсінавы сок, язычковыя зычныя, клеявая фарба, выясніць пытанне,
начны Нясвіж, выменяць на хлеб, іграць на клавесіне, беларускія цягнікі,
адбыліся мяцяжы, на душы клекаталі гнеў і абурэнне, яфрэйтарскі мундзір.
2.Пераклад.
Гефест, Енісей, Несмяянаў, Пекін, Пятроўскі, Камерун, Мяфодзій, Ясенін, Валянціна, Бялыніцкі-Біруля, Цярэнцій, Пляханоў, Зеландыя, Люксембург, Някрасаў, Мацвяйчук (і Матвяйчук), Капяйко, Алексяюк, Карняенка.
- Устанавіце адпаведнасць
А. Клубень, брызентоўка, сезонны, плеткары 1 е
Б. Сняданак, камякаваты, калядаваць, вяршковы 2 ё
В. Чарцёж, асяцёр, клёцкі, ёрзанне 3 я
Г. Дзеянне, вярблюдзіца, пярэдадзень, дзясятка
Д. Колеравы, собалевы, плеткары, скептычны
А1 Б3 В2 Г3 Д1
Тэма:«Правапіс прыслоўяў»
- Тэст
А1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:
3) час (ад) часу бачыцца;
4) кінуцца на (сустрач) ;
5) пазіраць (у) далячынь.
А2. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць праз дэфіс:
2) застацца (сам) насам;
3) (па) свойму прыгожы;
5) прывезці адкуль (небудзь).
А3. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць асобна:
1) адпачываць (у) двух;
2)прыбраць (у) двух пакоях;
3)прывыкаць (з) малку;
4)вывучыць (на) памяць;
2 «Чацвёртае лішняе».
У кожным радку вызначце чацвёртае лішняе слова:
1) (у) роскідку, (у) розніцу ,(у) россып, (у) рукапашную;
2) (на) злосць, (на) зло, (на) карачках, (на) працягу;
3) (у) тупік, (у) адкрытую, (у) сапраўднасці, (у) разбіўку;
4) (па) хатняму, (па) свойму,(па) ціху, (па) дацку.
3 «Пільнае вока»
Знайдзіце 4 арфаграфічныя памылкі:
Прыходзілі заўчора, даранку не вернецца, рушылі ўсемярых, падоўгу ўзіраўся, на працягу дня, трымаў на пагатове, кінуліся наўцёкі, у глыб лесу, з верху да нізу, рабіць па шаблоне, рабіць па маленьку, выпрыгнуў на хаду, узяць напракат, кінуліся ў рассыпную, пайшлі ў адведкі, выцерлі дасуха.
Ключ
1.Тэст
А1. 2 ,4, 5
А2. 2, 3, 5
А3. 2,4
2 «Чацвёртае лішняе».
1) у_розніцу
2) назло
3) ўразбіўку
4) паціху
3 «Пільнае вока»
да ранку не вернецца, трымаў напагатове, рабіць памаленьку, кінуліся ўрассыпную.