Мікола Засім — паэт, чалавек, змагар…

26 студзеня вучні 1-5 класаў нашай школы наведалі  экспазіцыю  пра жыццё  і творчасць  Міколы Засіма, якая знаходзіцца ў  Шаняўской СШ.  Педагог-арганізатар Каляда  Ала Георгіеўна ў займальнай форме пазнаёміла школьнікаў з асобай таленавітага паэта-самародка. Хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава даведацца аб дзяцінстве Міколы Засіма, яго асноўных этапах станаўлення як паэта, чалавека, змагара і бязмежнай любові да сваёй Радзімы. Вучні з захапленнем слухалі вершы Міколы Засіма, дружна адказвалі на пытанні віктарыны аб жыццёвым шляху паэта-земляка. З пачуццём гонару за свой родны край і яго таленавітых людзей вучні і педагогі вярталіся дамоў. Для нас, землякоў Міколы Засіма,  асабліва дарагія тыя творы, у якіх паэт-самародак на стагоддзі праславіў сваю Пружанскую зямліцу.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.