“На мове, сэрцу зразумелай….”

Па добрай традыцыі ўжо многа гадоў запар у канцы навучальнага года ўдзельнікі фальклорна-тэатральнага аб’яднання па інтарэсах нашай установы адукацыі пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Грышкевіч А.А. выступаюць  перад настаўнікамі, вучнямі і бацькамі з самадзейнымі пастаноўкамі.

17 мая на суд гледачоў зноў  былі прапанаваны новыя  “Вячоркі”, з лірычнымі і жартоўнымі народнымі песнямі і прыпеўкамі,  з цікавымі анекдотамі і вясёлымі танцамі.

Са сцэны гучала беларуская мова, зразумелая сэрцу кожнага, хто нарадзіўся і жыве на нашай роднай зямлі.

Асаблівы каларыт пастаноўцы стварылі яркія народныя касцюмы, самабытныя посцілкі і ручнікі, прадметы хатняга ўжытку, што характэрны для этнаграфічнай культуры нашага народа.

Гледачы вельмі цёпла прымалі выступленне юных тэатралаў, дружнымі, шчырымі апладысметамі віталі вучняў.

Мерапрыемства  садзейнічала далучэнню навучэнцаў да народных каранёў, да нашай гісторыі, да нашай  культурнай спадчыны, яшчэ раз даказваючы, што без  гістарычнай памяці не можа быць у чалавека будучага. Вельмі радасна, што ў нашай установе адукацыі вучацца дзеці, неабыякавыя да мінулага і будучага свайго народа, сваёй Бацькаўшчыны.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.