Языком масла не саб’еш

Кожны з нас, магчыма, хоць раз у жыцці спрабаваў хатняе масла. Якое ж яно смачнае і карыснае! Аб тым, як хатняе масла рабілі нашы продкі, вам цікава раскажуць экскурсаводы этнаграфічнага кутка «Хата з матчынай душою». А цяпер звернем увагу на бойку – высокую круглую кадачку, звужаную ўверсе. Без яе не было б такога незвычайнага масла. Рабілі бойку з клёпак або выдзёўбвалі з дрэва. Клёпкі найчасцей стругалі з елкі, гладка апрацоўвалі гэблікам і сцягвалі абручамі. Бойка мела накрыўку  з адтулінаю пасярэдзіне – для калатоўкі-біла. Да ніжняга канца калатоўкі мацаваўся драўляны кружок з дзіркамі ці крыжавінка – дзве кароценькія планкі, складзеныя так, што па форме нагадвалі крыжык. Масла білі ўручную. Збіўшы масла, злівалі ў збанкі маслёнку. Кіславатая, з залацістымі крупінкамі  масла, яна смачна сёрбалася потым з цёплай бульбаю.

Патлумачце, калі і чаму так гавораць: «Качаецца як сыр у масле», «Языком масла не саб’еш».

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.