Фальклор — дух роднай зямлі

У Слабадской школе стала добрай традыцыяй у канцы навучальнага года праводзіць творчую справаздачу аб’яднання па інтарэсах “Фальклорна-драматычнае”. Вось і ў гэты раз, 23 мая, у актавай зале   ўстановы адукацыі адбылося музыкальна-тэатралізаванае прастаўленне фальклорнага свята “Запрашаем на вячоркі”. Са сцэны гучалі беарускія народныя анекдоты, прымаўкі, неверагодныя вясковыя гісторыі, меладычныя і задорныя песні і прыпеўкі. А традыцыйная “Полька” не пакінула абыякавых у зале. Юныя артысты на некаторы час адправілі гледачоў у цікавае падарожжа ў мінулае. Яны паказалі, што мы маем багатую спадчыну, якую неабходна вывучаць і перадаваць будучым пакаленням. Дзеці напомнілі, адкуль нашы карані, вытокі, а таксама прымусілі задумацца, што з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю нашага жыцця: жыць ў згодзе і радасці, вучыцца ў нашых продкаў мудрасці, помніць іх запаветы.

Такія мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё павагі да роднай культуры, узбагачаюць слоўнікавы запас, прыцягваюць увагу да нацыянальных традыцый праз беларускі фальклор, дапамагаюць вучням дакрануцца да спадчыны, адчуць сябе часцінкай сваёй зямлі, свайго народа.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.