“Фальклорна-драматычнае” аб’яднанне па інтарэсах

“Фальклорна-драматычнае” аб’яднанне па інтарэсах    працуе ў  Слабадской сярэдняй школе не першы год. Яго ўдзельнікамі   з’яўляюцца вучні  7-11 класаў.

У час заняткаў  навучэнцы знаёмяцца з фальклорам беларускага народа, з сатырычнымі творамі беларускіх пісьменнікаў і з творчымі здабыткамі нацыянальных тэатраў.

Работа аб’яднання спрыяе адраджэнню абрадавай культуры беларускага народа, развіццю   цікавасці  да  беларускага літаратурнага слова, садзейнічае  патрыятычнам, ідэалагічнаму, эстэтычнаму і маральна-этычнаму выхаванню вучняў, развіццю іх творчага  патэнцыялу і маналагічнага маўлення, павышае  цікавасць да ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.

 Дзейнасць аб’яднання  накіравана на развіццё творчых здольнасцей вучняў і заклікана задаволіць іх інтарэсы, бо заснавана на парынцыпах добраахвотнасці. Вучань займаецца тым, што яго прываблівае, што найбольш падабаецца.

У аснове заняткаў   ляжыць самадзейнасць вучняў, таму тут найбольш ярка выяўляюцца асоба школьніка, яго інтарэсы, схільнасці, яго ўнутраны свет, маральныя і эстэтычныя мдэалы.

 Вучні маюць магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці перад вучнямі і настаўнікамі нашай школы, а таксама перад сваімі бацькамі: творчыя справаздачы  работы фальклорна-драматычнага  аб’яднання па інтарэсах на бацькоўскім сходзе  стала добрай традыцыяй.

У мінулым навучальным годзе на суд гледачоў былі прадстаўлены “Вячоркі”.

Работа нашага аб’яднання працягваецца. Зараз мы рыхтуем новае тэатралізаванае прадстаўленне  «Беларускія вячоркі ў вясковай хаце”. Гледачы пачуюць не толькі трапнае беларускае слова, але і цудоўныя народныя песні.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.