Конкурсная праграма «Знаўцы роднай мовы»

З мэтай папулярызацыі беларускага слова  7  верасня ў 2 — 4 класах была праведзена конкурсная праграма  «Знаўцы роднай мовы». У ходзе гульні дзеці адправіліся ў падарожжа па краіне беларускай мовы. Вучні  падзяліліся на дзве каманды ”Сонейка” і “Вясёлка” і спаборнічалі паміж сабой. Дзеці  з задавальненнем адгадвалі загадкі, тлумачылi прыказкi, рашалі рэбусы, працавалі перакладчыкамі і шыфравальшчыкамі. Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню павагi да Беларусі i беларускай мовы.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.