З мэтай фарміравання цікавасці вучняў да гісторыі нашых продкаў, паглыблення і пашырэння ведаў па фальклоры, этнаграфіі нашага краю, выхавання павагі да спадчыны свайго народа ў Слабадской школе ўжо шмат гадоў працуе “Фальклорна-драматфычны” гурток.
Школьнікі з задавальненнем знаёмяцца з народнымі беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, неверагоднымі вясковымі гісторыямі і анекдотамі, песнямі і прыпеўкамі, развучваюць народныя беларускія танцы. Стала ўжо добрай традыцыяй: увесь навучальны год нашы гуртоўцы рыхтыюць “Беларускія вячоркі”, а ў кацы навучальнага года выступаюць са справаздачным канцэртам перад вучнямі, настаўнікамі і законнымі прадстаўнікамі вучняў.
Праца гуртка паказвае, што вучням цікавы іх вытокі, культурная спадчына беларускага народа, гсторыя роднай зямлі.