З мэтай папулярызацыі беларускай нацыянальнай мовы і культуры ў Слабадской сярэдняй школе ў рмках мерапрыемстваў шостага школьнага дня для вучняў 6-9 класаў была арганізавана інтэрактыўная гульня “Беларусь — наш край родны”. Усе заданні былі цікавыя і разнастайныя. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы, літаратуры і культуры ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконвалі заданні з розных намінацый “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “У свеце народных традыцый”, “Песняры”, “Зямля пад белымі крыламі” і інш., вызначаць лексічнае значэнне слоў, па карцінках называць фразеалагізмы, творы і іх аўтараў.
У гульнёвай форме ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свае веды пра нацыянальную спадчыну Беларусі і эрудыцыю. Гульня атрымалася рознабаковай, інфарматыўнай і насычанай. Яе ўдзельнікі яшчэ раз пераканаліся, што жывуць у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне.
Мерапрыемства садзейнічала развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, выхаванню павагі да роднай мовы, літаратуры, культуры.