Лінія памяці. Код вайны

19 сакавіка для вучняў 9-11 класаў Слабадской СШ з мэтай пашырэння ведаў пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, выхавання пачуцця гордасці за нашу Радзіму, фарміравання беражлівых адносін  да гісторыі краіны была арганізавана  адукацыйная экскурсія  ў г.Мінск з наведваннем музея Вялікай Айчыннай вайны і харэаграфічнай пастаноўкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва “Лінія памяці. Код вайны”.

У музеі вучні  пазнаёміліся з рэальнымі гісторыямі  жыцця і барацьбы  нашага народа ў цяжкія часы ліхалецця, убачылі  аўтэнтычныя  дакументы ваенных гадоў, шматлікія абразцы ваеннай тэхнікі і ўзбраення: танк Т-34, артылерыйскую ўстаноўку СУ-100, легендарны самалёт ПО-2, праслаўленую “Кацюшу” і інш.

Дзякуючы музейным экспанатам і інсталяцыям школьнікі пазнаёміліся з баявой дзейнасцю партызан. Наведалі вучні і залу, якая апавядае пра акупацыйны рэжым і палітыку генацыду фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Асаблівую цікавасць у вучняў вызвала тое, што ў афармленні экспазіцый выкарыстоўваюцца мультымедыйныя тэхналогіі, на шырокіх плазменных экранах дэманструюцца ўнікальныя кадры кінахронікі.

Закончылася  экскурсія ў “Зале Перамогі”, дзе аб’ядналіся Слава пераможцам  і Памяць пра подзвіг нашага народа.

У ходзе мерапрыемства  вучні змаглі пранікнуцца атмасферай таго часу і адчуць вялікую гордасць за сваю краіну.

З вялікай цікавасцю глядзелі  вучні харэаграфічнаую пастаноўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва “Лінія памяці. Код вайны” -спектакль публіцыстычнага гучання, у якім спалучыліся словы, спевы, пластыка і танец, каб нагадаць гісторыю падзей, якія адбываліся ў Беларусі і з беларусамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі адчулі  боль і жах, пакуты і катаванні, галечу і сіроцтва, смерць і жаданне выжыць, якое ўласціва чалавек — малому і даросламу. У зале не было абыякавых…

Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнаваўчай актыўнасці вучняў, выхаванню цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй краіны, грамадзянскасці і патрыятызму.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.