Радзімы край мой – Беларусь!

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

З мэтай паглыблення ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўстве, этнаграфіі, развіцця   крытычнага мыслення, фарміравання камунікатыўнай культуры школьнікаў 19 лютага у Слабадской сярэдняй школе адбылася інтэрактыўная гульня “Ці ведаю я Беларусь?”, у якой прынялі ўдзел вучні 5-6 класаў. Знамянальна, што адбылася яна напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.

Пачалося мерапремства з прачулых паэтычных слоў пра родную мову, з відэафільма пра нашу Бацькаўшчыну, пра яе цудоўныя краявіды. Гэта стварыла атмасферу беларускасці і настроіла каманды на гульню.

Далей дзве каманды — “Рамонкі” і “Васількі” – праявілі свае веды ў розных намінацыях:  “Мова маёй бабулі”,“Чым і кім славіцца мой край”, “Экалагічная”, “Гарады Беларусі”, “Што  ты ведаеш пра Беларусь”, “З крыніц спрадвечных” і іншых. Мерапрыемства прайшло цікава, сярод удзельнікаў не было раўнадушных.

Закончылася гульня кліпам Вансовіч Маргарыты “Мой край”, які яшчэ раз прадэманстраваў прысутным, якая прыгажая і непаўторная наша Беларусь, якая меладычная і напеўная наша родная мова.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў вучняў паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхаванню  пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.