Родную мову вывучаем у музеі

У рамках рэспубліканскага праекта «Урок у музеі» вучні 5-6 класаў Слабадской школы  наведалі экспазіцыю “Тайны беларускай хаткі. Народны побыт”, якая адкрыта ў адным з залаў Пружанскага палацыка.  Тут для школьнікаў быў праведзены ўрок беларускай мовы.

Вучні з задавальненнем слухалі паведамленне настаўніка, аповед экскурсавода, убачылі, як выглядалі беларускія посцілкі, ручнікі, розныя віды збанкоў, традыцыйны беларускі народны  касцюм, вырабы  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва, прадметы інтэр’еру беларускай хаткі.

На ўроку школьнкі пазнаёміліся з лексічным значэннем слоў “радно”, “кубал”, “цэбар”, “начоўкі”, “пранік”, спарыш”, “посцілка” і інш.

 Атмасфера музея дапамагала дзецям уявіць, як жылі нашы прдкі, чым займаліся, як гатавалі ежу, ткалі і  шылі адзенне, працавлі і святкавалі. Вучні далучыліся да трапнага народнага слова, якое не адлучна ад народнай спадчыны беларускага народа.

Урок у музеі садзейнічаў папулярызацыі роднай мовы і культуры, развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, выхаванню павагі да нашых нацыянальных каранёў.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.