Беларусь — наш край родны

З мэтай  папулярызацыі беларускай нацыянальнай мовы і культуры ў Слабадской сярэдняй школе ў рмках мерапрыемстваў шостага школьнага дня  для вучняў 6-9 класаў была арганізавана інтэрактыўная гульня “Беларусь — наш край родны”. Усе заданні былі цікавыя і разнастайныя. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы, літаратуры і культуры ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконвалі  заданні з розных намінацый “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “У свеце народных традыцый”, “Песняры”, “Зямля пад белымі крыламі” і інш., вызначаць лексічнае значэнне слоў, па карцінках называць  фразеалагізмы,  творы і іх аўтараў.

У гульнёвай форме ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свае веды пра нацыянальную спадчыну Беларусі і  эрудыцыю. Гульня  атрымалася рознабаковай, інфарматыўнай і насычанай. Яе ўдзельнікі яшчэ раз пераканаліся, што жывуць у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне.

Мерапрыемства садзейнічала  развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, выхаванню  павагі  да роднай мовы,  літаратуры, культуры.

Продолжить чтениеБеларусь — наш край родны

Родную мову вывучаем у музеі

У рамках рэспубліканскага праекта «Урок у музеі» вучні 5-6 класаў Слабадской школы  наведалі экспазіцыю “Тайны беларускай хаткі. Народны побыт”, якая адкрыта ў адным з залаў Пружанскага палацыка.  Тут для школьнікаў быў праведзены ўрок беларускай мовы.

Вучні з задавальненнем слухалі паведамленне настаўніка, аповед экскурсавода, убачылі, як выглядалі беларускія посцілкі, ручнікі, розныя віды збанкоў, традыцыйны беларускі народны  касцюм, вырабы  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва, прадметы інтэр’еру беларускай хаткі.

На ўроку школьнкі пазнаёміліся з лексічным значэннем слоў “радно”, “кубал”, “цэбар”, “начоўкі”, “пранік”, спарыш”, “посцілка” і інш.

 Атмасфера музея дапамагала дзецям уявіць, як жылі нашы прдкі, чым займаліся, як гатавалі ежу, ткалі і  шылі адзенне, працавлі і святкавалі. Вучні далучыліся да трапнага народнага слова, якое не адлучна ад народнай спадчыны беларускага народа.

Урок у музеі садзейнічаў папулярызацыі роднай мовы і культуры, развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, выхаванню павагі да нашых нацыянальных каранёў.

 

Продолжить чтениеРодную мову вывучаем у музеі

Урок у музеі

У рамках рэспубліканскага праекта «Урок у музеі» вучні 7 і 11 класаў Слабадской школы  28 лістапада наведалі экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая адкрыта ў адным з залаў Пружанскага палацыка.  Тут для школьнікаў быў праведзены ўрок беларускай літаратуры, прысвечаны творчасці Васіля Быкавы. Падлеткі даведаліся  пра некаторыя ваенныя факты з жыцця пісьменніка, паслухалі інфармацыю пра Пружанскі раён  у гады нямецка-фашысцкай акупацыі,  пазнаёміліся з гісарычнымі  фактамі   генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны  на тэрыторыі нашага краю. Вучні з задавальненнем слухалі паведамленне настаўніка, аповед экскурсавода і з цікаўнасцю разглядалі экспанаты.

Урок у музеі атрымаўся змястоўным  і пазнавальным. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваімі продкамі, якія аддалі сваё жыццё за наша мірнае неба, шанаваць памяць ахвяр генацыду беларускага народа і папярэджваць такія  злачынствы.

Продолжить чтениеУрок у музеі

Беларусь у маім сэрцы

З мэтай   пашырэння ведаў вучняў  пра гістарычную спадчыну беларускага народа, яго сучаснае, культуру і спорт,  выхавання патрыятызму, пачуцця гонару і паважлівых адносін да Радзімы для вучняў 7 класа Слабадской СШ у  рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня  была арганізавана інтэрактыўная гульня “Беларусь у маім сэрцы».

Вучні  зрабілі падарожжа па сваёй краіне і, адказваючы   на пытанні   розных намінацый: “Гарады”, “Святы”, “Імёны”, “Прырода”, “Мастацтва”, “Гісторыя” і інш.,- паказалі свае  веды аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, аб знакамітых людзях, літаратурных творах, аб  жывёльным і раслінным свеце Беларусі.

Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра Беларусь, яе гісторыю, прыроду, культуру, развіццю пазнавальнай актыўнасці школьнікаў, іх інтэлектуальных здольнасцей, выхоўванню любові да Радзімы, пачуцця гонару за свой край і народ.

Продолжить чтениеБеларусь у маім сэрцы

З крыніц спрадвечных

З мэтай  фарміравання   цікавасці  вучняў да гісторыі нашых продкаў, паглыблення і пашырэння ведаў па фальклоры, этнаграфіі нашага краю, выхавання павагі   да спадчыны свайго народа ў Слабадской школе ўжо шмат гадоў працуе “Фальклорна-драматфычны” гурток.

Школьнікі з задавальненнем знаёмяцца з народнымі беларускімі прыказкамі і    прымаўкамі,  неверагоднымі вясковымі  гісторыямі і  анекдотамі, песнямі і прыпеўкамі, развучваюць народныя беларускія танцы. Стала ўжо добрай традыцыяй: увесь навучальны год нашы гуртоўцы рыхтыюць “Беларускія вячоркі”, а ў кацы навучальнага года выступаюць са справаздачным канцэртам перад вучнямі, настаўнікамі і законнымі прадстаўнікамі вучняў.

Праца гуртка паказвае, што вучням цікавы іх вытокі, культурная спадчына беларускага народа, гсторыя роднай зямлі.

Продолжить чтениеЗ крыніц спрадвечных

Да скарбаў роднага слова

З мэтай пашырэння  уяўлення аб значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека і далучэння  школьнікаў да вытокаў і першаасновы нашай культуры, да скарбаў народнай мудрасці, абуджэння жадання глыбей зазірнуць у яе таямніцы, высветліць ролю беларускай мовы ў развіцці культуры, літаратуры, мастацтва на базе Слабудскога СДК для вучняў 5-7 класаў 7 верасня, у рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня, была праведзена  віктакрына  “Да  скарбаў роднага слова”.   Спачатку   загадчыца Слабудскога СДК Рудкоўская А. У. расказала навучэнцам пра гісторыю свята – Дня беларускай пісьменнасці, што адзналася ў нашай краіне 1 верасня, падкрэсліла значэнне роднай мовы і літаратуры для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Затым Алена Уладзіміраўна прапанавала школьнікам заданні з розных намінацый: “Вершы“, “Перакладчыкі”, “Закончы прыказку”, “У свеце фразеалагізмаў”, “Лексіка ” і г.д. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне і праявілі свае веды па беларускай мове і літаратуры.У канцы Алена Уладзіміраўна пажадала вучням паспяховай вучобы, творчасці, пазітыўнага настрою на ўвесь навучальны год, пры гэтым, яна выкарыстала розныя беларускія фразеалагізмы, што вельмі спадабалася школьнікам.

Мерапрыемства садзейнічала развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, маўленчых і камунікатыўных якасцей, выхаванню  павагі да роднай мовы.

Продолжить чтениеДа скарбаў роднага слова

На радзіме Тадэвуша Касцюшкі

6 верасня вучні Слабадской СШ   здзейснілі адукацыйную экскурсію ў Мемарыяльны музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, які  адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у 2004 годзе. Тэматычна музей падзяляецца на дзве часткі — мемарыяльную і гістарычную. У мемарыяльнай частцы навучэнцы пазнаёміліся з побытам сярэдняй шляхты, выхадцам з якой быў Тадэвуш. У гістарычнай — з жыццём і дзейнасцю Тадэвуша Касцюшкі. З асаблівай цікавасцю дзеці разглядўалі  незвычайныя экспанаты ў калекцыі музея.

У ходзе экскурсіі вучні пазнаёміліся з вялікім сынам беларускай зямлі, нацыянальным героем ЗША і Польшы, ганаровым грамадзянінам Францыі і яго сям’ей, даведаліся, якая гульня была яго любімай з дзяцінства і як гэта паўплывала на яго лёс, а таксама, якая асабістая трагедыя прывяла яго на поле бою за незалежнасць ЗША.

Экскурсія  садзейнічала больш глыбокаму засваенню дзецьмі матэрыялаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі, пашырыла  і паглыбіла іх веды, дала магчымасць больш увагі удзяліць вывучэнню краязнаўчых матэрыялаў, садзейнічала выхаванню  гістарычнай памяці падрастаючага пакалення пра мінулае свайго народа і гістарычныя карані сваёй зямлі.

Продолжить чтениеНа радзіме Тадэвуша Касцюшкі

Жамчужына Брэстчыны

6 верасня вучні 7,8,11 класаў Слабадской   СШ сталі ўдзельнікамі  цікавай адукацыйнай экскурсіі ў Косаўскі замак- дварцова-парковы комплекс. Ён стаіць на ўзвышшы ў лясным масіве, уражвае сваёй прыгажосцю, магутнасцю крапасных сцен, памерам і велічынёй. Экскурсавод пазнаёміла   навучэнцаў з яго цікавай гістогрыяй, з дзейнасцю Казіміра Пуслоўскага, па загаду якога  і быў узведзены палац, раказала пра авсаблівасці  інтэр’еру замка. У ходзе аповеду вучні даведаліся, чаму яго называлі “жамчужынай”, пазнаёмілся  з укладам сям’і Пуслоўскіх, з тым, як  яна жыла, чым цікавалілася, як адпачывала. З цікасцю прайшліся па пакоях палаца, удыхнулі паветра старой даўніны.

Экскурсія садзейнічала пашырэнню светапогляду вучняў, іх ведаў пра гісторыю роднага краю, развіццю эстэтычных пачуццяў,  выхаванню павагі да нашых продкаў, гонару за нашу Бацькаўшчыну.

 

Продолжить чтениеЖамчужына Брэстчыны

З вытокаў роднай мовы

З мэтай выхавання павагі да роднай мовы і літаратуры, да беларускага народа і  яго культурнай спадчыны ў 7 класе Слабадской СШ адбылася інфармацыйная гадзіна “З вытокаў роднай мовы”, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці і друку. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гістарычным працэсам развіцця пісьменства ў Беларусі, гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання нашай краіны. Ад класнага кіраўніка сямікласнікі даведаліся, што   ўбачыць старадаўнія рукапісы, старадрукі і рэдкія кнігі, якія сталі сусветнай спадчынай, можна ў Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.

У канцы інфармацыйнай  гадзіны вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у віктарыне “Ад літары да кнігі”, якая ім дазволіла праверыць свае веды па гісторыі ўзнікнення і развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання і пісьменніцкай дзейнасці ў Беларусі.

У рамках мерапрыемства сямікласнікі наведалі кніжную выставу “Спадчына Беларусі” ў школьнай бібліятэцы, дзе змаглі пазнаёміцца з літаратурай на дадзеную тэматыку.

Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню  ў вучняў  цікавасці да мінулага краіны і нацыянальнай спадчыны,  фарміраванню паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхоўванню пачуцця любові да зямлі бацькоў, беларускага краю.

Продолжить чтениеЗ вытокаў роднай мовы

Экзаменацыйны старт

3 чэрвеня ў Слабадской школе для вучняў 9 класа стартаваў першы пісьмовы экзамен – пераказ па беларускай мове. Тэксты для атэстацыі школьнікаў за курс базавай школы спецыялісты Міністэрства адукацыі традыцыйна аб’явілі па тэлебачанні. “Ластаўкі бабулі Паўліны”- так называўся тэкст пераказу, які выбралі члены экзаменацыйнай камісіі.  Дзевяцікласнікі, канешне, хваляваліся. У іх жыцці гэта былі  першыя такія іспыты. Аднак, трэба адзначыць, тэкст для пераказу быў не складаны, а змястоўны і цікавы. Вучні справіліся з эмоцыямі і паказалі нядрэнныя вынікі.

 У дзевяцікласнікаў наперадзе яшчэ тры  экзамены:  пераказ па рускай мове, кантрольная работа па матэматыцы, гісторыя  Беларусі ў вуснай форме. Пажадаем ім поспехаў і ўдачы!

Продолжить чтениеЭкзаменацыйны старт