Заўсёды з намі Колас і Купала

3 лістапада сярод вучняў 5-7 класаў цікава і пазнавальна прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў  «Заўсёды  з намі Колас і Купала», прысвечаны   140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў школьнікаў пра жыццёвы і творчы шлях мастакоў слова,    дапамагло дакрануцца да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэтаў.

 Пранікнёна і шчыра з вуснаў дзяцей гучалі вершы пра Радзіму, мову і  прыроду.  Пачуццё гонару за родны край і беларускі народ перапаўняла сэрцы ўдзельнікаў мерапрыемства.  Лепшыя вынікі паказалі     Краўчук Ганна (6 кл.), Канакоў Аляксандр (6 кл.) і Калядзюк Юлія (7 кл.).

Віншуем  пераможцаў і дзякуем усім вучням за ўдзел у конкурсе чытальнікаў, за іх працу і талент!

Продолжить чтениеЗаўсёды з намі Колас і Купала

Гульня-віктарына «І сёння з намі Колас і Купала»

Дарагія вучні! 140-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа — важная падзея ў духоўным і культурным жыцці Беларусі. Традыцыі, закладзеныя беларускімі песнярамі ў прозе, паэзіі, драматургіі, публіцыстыцы, з поспехам развіваюцца і сёння. Нам трэба і далей вывучаць жыццё і творчасць нашых песняроў, ведаць іх спадчыну. Янка Купала і Якуб Колас — мудрыя і праўдзівыя настаўнікі. Яны пакінулі нам духоўны запавет — любіць, шанаваць, берагчы спадчыну, быць сапраўднымі патрыётамі.

Прапануем вам гульню-віктарыну, прысвечаную жыццю і творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

  1. У творчым лёсе Якуба Коласа і Янкі Купалы было шмат агульнага: яны нарадзіліся ў адным годзе, амаль адначасова выступілі ў літаратуры, добра ведалі адзін аднаго, любілі спяваць народныя песні. А яшчэ ім падабалася адна гульня, з якой яны з задавальненнем бавілі час. Як называецца гэтая гульня? (Шахматы.)
  2. Каму прысвяціў свой першы верш Янка Купала? (Першы верш паэт напісаў у дзень імянін сястры Леакадзіі. Верш быў жартоўны. Сястра пакрыўдзілася і паперку, на якой быў напісаны верш, спаліла ў печы.)
  3. Колькі гадоў было Якубу Коласу, калі ён пачаў пісаць вершы? Як называўся першы твор? (12 гадоў. Першым творам была байка «Лісіца і варона».)
  4. На якіх музычных інструментах умеў іграць Янка Купала? (Скрыпка і дудка.)
  5. Любімым заняткам Якуба Коласа ў дзяцінстве было чытанне. Асабліва яму падабаліся байкі Крылова. Хто падарыў Кастусю поўны зборнік баек Крылова? (Дзядзька Антось.)
  6. Высока цанілі творчасць беларускіх песняроў нашы знакамітыя касманаўты Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак. Яны гаварылі, што не раз успаміналі ў касмічных прасторах верш Янкі Купалы. Як называецца гэты верш? («Хлопчык і лётчык».)
  7. Як называецца рэчка, якую Якуб Колас часта апісваў у сваіх творах. (Нёман.)
  8. Назавіце імя і прозвішча пісьменніка, які першы пераклаў творы Янкі Купалы на рускую мову.(Максім Горкі.)
Продолжить чтениеГульня-віктарына «І сёння з намі Колас і Купала»

Практычны матэрыял для вучняў 10-11 класаў

Тэма: «Правапіс е, ё, я»

1 .Устаўце прапушчаныя літары.

Ап..льсінавы сок, ..зычковыя зычныя, кле..вая фарба, вы..сніць пытанне, начны Н..свіж, вым..няць на хлеб, іграць на клав..сіне, беларускія ц..гнікі, адбыліся м..цяжы, на душы кл..каталі гнеў і абурэнне, ..фрэйтарскі мундзір.

2.Запішыце па-беларуску.

Гефест, Енисей, Несмеянов, Пекин, Петровский, Камерун, Мефодий, Есенин, Валентина, Белыницкий-Бируля, Терентий, Плеханов, Зеландия,Люксембург, Некрасов, Матвейчук, Копейко, Олексеюк, Корнеенко.

3.Устанавіце адпаведнасць.

А. Клуб..нь, брыз..нтоўка, с..зонны, пл..ткары            1 е

Б. Сн..данак, кам..каваты, кал..даваць, в..ршковы       2 ё

В. Чарц..ж, асяц..р, кл..цкі, ..рзанне                              3 я

Г. Дзе..нне, в..рблюдзіца, п..рэдадзень, дз..сятка

Д. Кол..равы, собал..вы, пл..ткары, ск..птычны

 Ключ

1.Устаўце прапушчаныя літары

Апельсінавы сок, язычковыя зычныя, клеявая фарба, выясніць пытанне,

начны Нясвіж, выменяць на хлеб, іграць на клавесіне, беларускія цягнікі,

адбыліся мяцяжы, на душы клекаталі гнеў і абурэнне, яфрэйтарскі мундзір.

2.Пераклад.

Гефест, Енісей, Несмяянаў, Пекін, Пятроўскі, Камерун, Мяфодзій, Ясенін, Валянціна, Бялыніцкі-Біруля, Цярэнцій, Пляханоў, Зеландыя, Люксембург, Някрасаў, Мацвяйчук (і Матвяйчук), Капяйко, Алексяюк, Карняенка.

  1. Устанавіце адпаведнасць

А. Клубень, брызентоўка, сезонны, плеткары                  1 е

Б. Сняданак, камякаваты, калядаваць, вяршковы           2 ё

В. Чарцёж, асяцёр, клёцкі, ёрзанне                                    3 я

Г. Дзеянне, вярблюдзіца, пярэдадзень, дзясятка

Д. Колеравы, собалевы, плеткары, скептычны

А1 Б3 В2 Г3 Д1

Тэма:«Правапіс прыслоўяў»

  1. Тэст

А1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

3) час (ад) часу бачыцца;

4) кінуцца на (сустрач) ;

5) пазіраць (у) далячынь.

А2. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць праз дэфіс:

2) застацца (сам) насам;

3) (па) свойму прыгожы;

5) прывезці адкуль (небудзь).

А3. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць асобна:

1) адпачываць (у) двух;

2)прыбраць (у) двух пакоях;

3)прывыкаць (з) малку;

4)вывучыць (на) памяць;

2 «Чацвёртае лішняе».

У кожным радку вызначце чацвёртае лішняе слова:

1) (у) роскідку, (у) розніцу ,(у) россып, (у) рукапашную;

2) (на) злосць, (на) зло, (на) карачках, (на) працягу;

3) (у) тупік, (у) адкрытую, (у) сапраўднасці, (у) разбіўку;

4) (па) хатняму, (па) свойму,(па) ціху, (па) дацку.

3 «Пільнае вока»

Знайдзіце 4 арфаграфічныя памылкі:

Прыходзілі заўчора, даранку не вернецца, рушылі ўсемярых, падоўгу ўзіраўся, на працягу дня, трымаў на пагатове, кінуліся наўцёкі, у глыб лесу, з верху да нізу, рабіць па шаблоне, рабіць па маленьку, выпрыгнуў на хаду, узяць напракат, кінуліся ў рассыпную, пайшлі ў адведкі, выцерлі дасуха.

Ключ

1.Тэст

А1. 2 ,4, 5

А2. 2, 3, 5

А3. 2,4

2 «Чацвёртае лішняе».

1) у_розніцу

2) назло

3) ўразбіўку

4) паціху

3 «Пільнае вока»

да ранку не вернецца, трымаў напагатове, рабіць памаленьку, кінуліся ўрассыпную.

Продолжить чтениеПрактычны матэрыял для вучняў 10-11 класаў

Паўтараем разам Тэставае заданне па арфаграфіі для вучняў 10-11 класаў

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:

  • зак..назнаўчы; 4) п..ліфанія;
  • т..нкаскуры; 5) ф..тограф.
  • д..матканы;

А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:

  • ц..рата; 4) з..члівец;
  • ст..рыльны; 5) д..партамент.
  • пр..міяльны;

А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:

  • ..гіпецкі; 4) л..кторый;
  • б..тонны; 5) дзес..тковы.
  • ..гуар;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў:

  • ма..залей; 4) стра..с;
  • а..гіевы стайні; 5) а..дыякасета.
  • ва ..збекістан;

А5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ч:

  • а..чай; 4) газе..чык;
  • у саро..цы 5) дакла..чык.
  • Пола..чына;

А6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

  • загор..е; 4) п..едэстал;
  • Васіл..еў; 5) кан..ён.
  • уз..яднанне;

 

А7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць мяккі знак:

  • Чэрвен..скі раён; 4) прынес..ці;
  • Бразіл..я; 5) кін..ся.
  • кудыс..ці;

А8. Адзначце словы, у якіх назіраецца фанетычнае падаўжэнне зычных:

  • аддзячыць; 4) праменне;
  • здарэнне; 5) затрымацца.
  • дваццаццю;

А9. Адзначце словы, у якіх пры перакладзе з рускай мовы на беларускую д пераходзіць у дз:

  • демонстрация; 4) водянистый;
  • Антарктида; 5) подвиг.
  • гвардеец;

А10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару й:

  • зы..начаны; 4) за..грыванне;
  • не..маверна; 5) па..менна.
  • пра..нфармаваць;
Продолжить чтениеПаўтараем разам Тэставае заданне па арфаграфіі для вучняў 10-11 класаў

З беларускага куфэрка

З мэтай паглыблення  ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству, этнаграфіі,  выхавання  павагі да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны ў нашай школе настаўнікамі Грышкевіч А.А. і Раўнейка А.М. для вучняў 6-7 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня З беларускага куфэрка”.

Мерапрыемства  пачалося з цікавага кліпа на песню А.Сапацькова “Мая Беларусь”, якія апавядаў пра прыгажосць і непаўторнасць краявідаў  нашай Айчыны, яе слаўнае  гістарычнае мінулае і сучаснаснасць. Гэта стварыла своеасаблівы настрой вучняў на гульню, выклікала жаданне паказаць саве веды ў розных намінацыях, а іх было нямала: “Мая Радзіма”, “Культурная спадчына”, “Этнаграфічны”, “Фразеалагізмы”, “Літаратары”, “Філалогія”, “Крок у будучае”, “Народныя традыцыі”, “Перакладчыкі”.

Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце. Абыякавых у аўдыторыі не было. Кожны з вучняў імкнуўся паказаць свае веды і прынесці камандзе запаветны бал.

Гульня паказала, што нашы дзеці цікавяцца культурнай спадчынай свайго народа, яго мінулым і будучым, ведаюць беларускую мову і літаратуру.

Дзякуючы такім  мерапрыемствам  школьнікі ўсведамляюць, што яны жывуць у цудоўнай краіне з прыгожай назвай БЕЛАЯ РУСЬ, што ў іх вялікая духоўная спадчына і шырокія перспектывы для дальнейшага развіцця нашай мовы, літаратуры, культуры, эканомікі.

Продолжить чтениеЗ беларускага куфэрка

“На мове, сэрцу зразумелай….”

Па добрай традыцыі ўжо многа гадоў запар у канцы навучальнага года ўдзельнікі фальклорна-тэатральнага аб’яднання па інтарэсах нашай установы адукацыі пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Грышкевіч А.А. выступаюць  перад настаўнікамі, вучнямі і бацькамі з самадзейнымі пастаноўкамі.

17 мая на суд гледачоў зноў  былі прапанаваны новыя  “Вячоркі”, з лірычнымі і жартоўнымі народнымі песнямі і прыпеўкамі,  з цікавымі анекдотамі і вясёлымі танцамі.

Са сцэны гучала беларуская мова, зразумелая сэрцу кожнага, хто нарадзіўся і жыве на нашай роднай зямлі.

Асаблівы каларыт пастаноўцы стварылі яркія народныя касцюмы, самабытныя посцілкі і ручнікі, прадметы хатняга ўжытку, што характэрны для этнаграфічнай культуры нашага народа.

Гледачы вельмі цёпла прымалі выступленне юных тэатралаў, дружнымі, шчырымі апладысметамі віталі вучняў.

Мерапрыемства  садзейнічала далучэнню навучэнцаў да народных каранёў, да нашай гісторыі, да нашай  культурнай спадчыны, яшчэ раз даказваючы, што без  гістарычнай памяці не можа быць у чалавека будучага. Вельмі радасна, што ў нашай установе адукацыі вучацца дзеці, неабыякавыя да мінулага і будучага свайго народа, сваёй Бацькаўшчыны.

Продолжить чтение“На мове, сэрцу зразумелай….”

Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!

Ва ўстанове адукацыі “Слабадская сярэдняя школа” з мэтай павышэння цікавасці вучняў да чытання, развіцця і захавання  высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства прайшоў першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Конкурс прысвечаны Году гістарычнай памяці, святочным датам нараджэння знакамітых беларускіх паэтаў Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка.

Пераможцай стала Дудзінская Дамініка, вучаніца 9 класа. Дзяўчынка падрыхтавала мастацкае чытанне “Балады пра партызана Дубягу” М.Танка.  Вучаніца  паказала артыстызм выканання, глыбіню пранікнення ў сэнс твора, стварыла сцэнічны вобраз адпаведна  баладзе.

Мерапрвыемства садзейнічала пашырэнню чытацкага кругагляду школьнікаў, развіццю іх творчых здольнасцей, грамадзянскаму, патрыятычнаму выхаванню вучняў на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры.

Ссылка на видео: https://drive.google.com/file/d/1FF8zhgvaalxEwvdU5u_m0DdUPs-a_ZbL/view?usp=sharing

Продолжить чтениеЧытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!

Заданні па арфаграфіі для вучняў 10-11 класаў Комплекснае заданне № 2

А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару о:

  1. тры..;                   4) к..клюш;
  2. ф..рзац;               5) зап..вет.
  3. ф..рс-мажор;

А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ы:

  • фр..кадэлька;               4) р..туал;
  • тр..льяж;                        5) р..цэпт.
  • т..днёвы;

А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:

  • ..рмо;              4) к..раміка;
  • б..рэт;             5) дзес..тковы.
  • ба..ць;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:

  • м..рзляк;             4) п..чора;
  • г..нетыка;            5) вос..мсот.
  • фа..;

А5. Адзначце словы, якія напісаны ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі:

  • радыёстанцыя;                  4) тонкавалакністы;
  • матабол;                               5) пяцьдзясят.
  • множналікавы;

А6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

  • здароў..е;                        4) парц..еры;
  • Лук..янавіч;                   5) прэм..ер.
  • шмат..ёмісты;

А7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць мяккі знак:

  • цянь-шан..скі;                    4) ледз..ве;
  • сумлен..не;                          5) Юл..яна.
  • дз..мухавец;

А8. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць дзве літары:

  • ва..а (нн);                                  4) а..егчы (бб);
  • стаго..е (ддз);                           5) а..ракцыён (тт).
  • ма..аж (сс);

А9. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару у:

  • кента..р;                                            4) ваку..м;
  • у зборнік “Вянок” ..вайшлі;        5) каля  ..рны.
  • красёнцы-ча..начкі;

А10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару і:

  • паліт..нфармацыя;                 4) аб..лгаць;
  • дзярж..нспектар;                    5) транс..ндыйскі.
  • за..здросны;

Ключ

Продолжить чтениеЗаданні па арфаграфіі для вучняў 10-11 класаў Комплекснае заданне № 2

Конкурс чытальнікаў «Расцём беларусамі»

14 красавіка   настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А. і Раўнейка А.М. было арганізавана пазакласнае мерапрыемства – конкурс чытальнікаў «Расцём беларусамі» сярод вучняў 5-7 класаў. Галоўнай мэтай мерапрыемства было садзейнічаць развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы і свайго народа.  Пераможцамі конкурсу сталі Кушнер Сафія (5 кл.), Краўчук Ганна (5 кл.) і  Калейнік Ганна (7 кл.). Вялікую цікавасць у прысутных выклікалі гульня “Гаворым па-беларуску” і відэафільм «Мая Пружанская зямліца”. Закончылася  мерапрыемства словамі Віктара Шведа“10 запаведзяў”:

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век.

Продолжить чтениеКонкурс чытальнікаў «Расцём беларусамі»

Рыхтуемся да экзамену па беларускай мове

Правапіс прыслоўяў

Асобна Разам Праз злу

1.без, да,на,з,за + назоўнік:

без аглядкі, без толку, без разбору, без упынку,да ўпаду, да адвалу, да зарэзу, на памяць, на грэх, на бяду, на смак, на вока, на хаду, на ляту, на бягу, на віду,на скаку, на жаль,  з ходу, з размаху, з разбегу, за мяжой, за пазухай,.

2.у +а…: у абдымку, у адкрытую, у абрэз, у адзіночку, у абмен, у адказ,..

3.словы (запомніць):

 усё роўна, як след (але: якраз), усё адно, наўрад ці, як бачыш, без дай прычыны, без дай рады, не ў меру, не ў лад, не пад сілу, ні за грош, на злосць, па памяці (але: назло), на векі вечныя (але: навек, навекі)

1.-  + прыслоўе: назаўтра, занадта, залетась, завысока, наскрозь, назаўсёды,..

2. прыслоўе +сьці: дзесьці, калісьці,

3. што + слова: штодзень, штораніцы, штосілы (але: слова + што – амаль што, ледзь што,..)

4. прысл.+ сама: таксама, тамсама

5. у, на + прыметнік ж.р. на -ую, лічэбнік, займеннік: упустую, наўдалую, уручную, урассыпную, ушчыльную (але: на міравую, на бакавую), удвое, удвая, упяцёх (але: па двое, па трое, у дзвюх машынах,..), навошта, нашто, нізашто(але: на што паставіць)

6. прыназоўнік +назоўнік (час, напрамкі): уніз, управа, наперад, дахаты, набок, убок,увысь, увосень, углыб, знізу, зранку, спачатку (але: у бок лесу, пад вечар, з пачатку зімы,з верху шафы, у высь нябесную, да хаты сябра, з нізу да верху, з вечара да раніцы)

7. словы (запомніць):

насцеж, накрыж, напаказ, папалам, пахіцу, пароўну, памалу, папросту,паасобку,змалку, здаўна,спадылба, упершыню, апоўдні, апоўначы, бесперастанку, досыць, даспадобы, дашчэнту,дабяла,знянацку, знячэўку, спакон, употай, запанібрата (але: на кукішках)

1.паўтор слоў: ціха-ціха, сям-там, крыж-накрыж, раз-пораз (але: дзень у дзень, час ад часу)

2. абы-, -небудзь: абы-як, як-небудзь(але:абыякава)

3. па + лічэбнік: па-першае, па-другое,.. (але: пайсці па першае вядро)

4. па — + -аму, -яму, -ому, — йму, -ску, -цку,-ы,-і :

па-летняму, па-новаму,па-старому, па-твойму, па-беларуску, па-брацку, па-воўчы, па-латыні (пароўну, паасобку)

5. словы(запомніць):

на-гара (“наверх”),

 дэ-факта (“сапраўды”),

дэ-юрэ (“па законе”)

Продолжить чтениеРыхтуемся да экзамену па беларускай мове