Тут карані, адсюль вытокі…
Фальклорна-тэатральнае аб’яднанне па інтарэсах (кіраўнік — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А.) працуе ў ДУА “Слабадская сярэдняя школа” не першы год. Яно накіравана на развіццё творчых здольнасцей вучняў і заклікана задаволіць іх інтарэсы, бо заснавана на прынцыпах добраахвотнасці. Вучні займаюцца тым, што іх прываблівае, што найбольш падабаецца. Цікавасць з’яўляецца актыўным стымулам у пазакласнай дзейнасці школьнікаў. Яна выклікае эмацыянальны ўздым, энтузіязм – фактары, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці навучання і выхавання.
Дзейнасць аб’яднання накіравана на забеспячэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў сродкамі фальклору і тэатральнага мастацва, знаёмства дзяцей з гісторыяй народа, яго традыцыямі і звычаямі.
У гэтым навучальным годзе вучні разам з педагогам рыхтуюць традыцыйныя беларускія “Вячоркі” з меладычнымі і вясёлымі народнымі песнямі і прыпеўкамі, трапнымі жартамі, з завадной беларускай “Полечкай”. Вучні зараз актыўна ўдзельнічаюць у рэпетыцыях: увасабляюць сцэнічныя вобразы, асвойвюць песенны іатэрыял.
Дзейнасць аб’янання па інтарэсах садзейнічае паглыбленню і пашырэнню ведаў школьнікаў аб нацыянальных асаблівасцях родной культуры, выхаванню павагу да гістарычнай спадчыны беларускага народа, нацыянальнай самасвядомасці вучняў, бо ў беларускім фальклоры — “ Тут карані, адсюль вытокі…”.