“Фальклорна-драматычнае” аб’яднанне па інтарэсах
“Фальклорна-драматычнае” аб’яднанне па інтарэсах працуе ў Слабадской сярэдняй школе не першы год. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца вучні 8-11 класаў.
Яно накіравана на развіццё творчых здольнасцей вучняў і заклікана задаволіць іх інтарэсы.
З антычных часоў чалавецтва выкарыстоўвала тэатр і формы тэатральнага дзейства ў мэтах адукацыі і развіцця асобы і выхавання грамадскай свядомасці.
У наш час заняткі тэатральным мастацтвам дзяцей не згубілі сваёй актуальнасці.
Сёння большасць школьнікаў знаходзяцца пад моцным уплывам тэлебачання і віртуальных камп’ютарных гульняў. Нягледзячы на тое, што гэтыя гульні здаюцца ім яркімі і займальнымі, вучні часцей за ўсё застаюцца пасіўнымі гледачамі. Гэтыя гульні не закранаюць тых псіха-эмацыянальных цэнтраў, якія адказваюць за работу актыўнага, дзейснага ўяўлення, якое з’яўляецца лакаматывам усёй творчай дзейнасці, агульнага развіцця дзяцей. Кампенсаваць недастаючыя веды і патрэбнасць у творчасці можна ў сістэме дадатковай адукацыі, займаючыся ў фальклорна-драматычным аб’яднанні па інтарэсах.
Часта школьнікі страчваюць жаданне і магчымасць мець асабістыя зносіны з равеснікамі, замяняючы чалавечыя ўзаемаадносіны перапіскай з віртуальнымі субяседнікамі і сябрамі з сусветнай інтэрнэт-павуціны. Заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах садзейнічаюць развіццю камунікатыўных уменняў і навыкаў школьнікаў, развіваюць навыкі міжасабовых зносін і супрацоўніцтва.