Гульня-віктарына «І сёння з намі Колас і Купала»

Дарагія вучні! 140-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа — важная падзея ў духоўным і культурным жыцці Беларусі. Традыцыі, закладзеныя беларускімі песнярамі ў прозе, паэзіі, драматургіі, публіцыстыцы, з поспехам развіваюцца і сёння. Нам трэба і далей вывучаць жыццё і творчасць нашых песняроў, ведаць іх спадчыну. Янка Купала і Якуб Колас — мудрыя і праўдзівыя настаўнікі. Яны пакінулі нам духоўны запавет — любіць, шанаваць, берагчы спадчыну, быць сапраўднымі патрыётамі.

Прапануем вам гульню-віктарыну, прысвечаную жыццю і творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

  1. У творчым лёсе Якуба Коласа і Янкі Купалы было шмат агульнага: яны нарадзіліся ў адным годзе, амаль адначасова выступілі ў літаратуры, добра ведалі адзін аднаго, любілі спяваць народныя песні. А яшчэ ім падабалася адна гульня, з якой яны з задавальненнем бавілі час. Як называецца гэтая гульня? (Шахматы.)
  2. Каму прысвяціў свой першы верш Янка Купала? (Першы верш паэт напісаў у дзень імянін сястры Леакадзіі. Верш быў жартоўны. Сястра пакрыўдзілася і паперку, на якой быў напісаны верш, спаліла ў печы.)
  3. Колькі гадоў было Якубу Коласу, калі ён пачаў пісаць вершы? Як называўся першы твор? (12 гадоў. Першым творам была байка «Лісіца і варона».)
  4. На якіх музычных інструментах умеў іграць Янка Купала? (Скрыпка і дудка.)
  5. Любімым заняткам Якуба Коласа ў дзяцінстве было чытанне. Асабліва яму падабаліся байкі Крылова. Хто падарыў Кастусю поўны зборнік баек Крылова? (Дзядзька Антось.)
  6. Высока цанілі творчасць беларускіх песняроў нашы знакамітыя касманаўты Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак. Яны гаварылі, што не раз успаміналі ў касмічных прасторах верш Янкі Купалы. Як называецца гэты верш? («Хлопчык і лётчык».)
  7. Як называецца рэчка, якую Якуб Колас часта апісваў у сваіх творах. (Нёман.)
  8. Назавіце імя і прозвішча пісьменніка, які першы пераклаў творы Янкі Купалы на рускую мову.(Максім Горкі.)

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.