Рыхтуемся да ЦЭ

Ужыванне і правапіс часціц не, ні

Ужыванне часціц не і ні абумоўлена іх значэннем.

Ужыванне часціцы не

Значэнні часціцы не Калі ўжываецца Прыклады
Адмаўленне Калі знаходзіцца пры выказніку З касою пагоды не чакаюць.

Служба не дружба.

Гэта не чорны колер.

Сцвярджэнне Не + магчы + не + інфінітыў З усім гэтым я не мог не пагадзіцца.

Я не мог не сказаць вам гэта.

У рытарычных сказах Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?

Дзе ж я мог не заехаць?

Ужыванне часціцы ні

Значэнне часціцы ні Калі ўжываецца Прыклады
Узмацненне адмаўлення Не (няма, нельга, няможна) + ні Нельга спыніцца ні на хвіліну.

На вуліцы ні душы (маецца на ўвазе няма ні душы).

Узмацненне сцвярджэння Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) ні, куды (б) ні, дзе (б) ні і пад. Дзе ні пойдзеш, песні кружаць роем.

Куды ні глянь, усё бялютка.

Значэнне злучніка ў адмоўным сказе Можна замяніць злучнікам і Я ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся (і ў жыцці, і ў людзях).
Няўпэўненасць Ва ўстойлівых выразах (фразеалагізмах) Ні хаты ні лапаты, ні складу ні ладу, ні жывы ні мёртвы і пад.

Адрознівайце: не раз (многа раз, часта) – ні разу (ніколі); не адзін (многа) – ні адзін (ніхто): ні адзін не ведаў – не адзін ведаў, ні адзін не прыйшоў – не адзін прыйшоў; ні разу не бачыў – не раз бачыў, ні разу не гаварыў – не раз гаварыў.

Устаўце патрэбную часціцу (не або ні):

У сэрцы … было ўжо месца … любасці, … захапленню, … радасці.
Я … разу … быў у Маскве.
Як тут … сказаць!
На небе … хмурынкі.
Амаль усё, за што б … браўся хлопец, давалася яму лёгка.
Я … мог … заехаць да вас.
… раз мне даводзілася быць у гэтых месцах, але я … разу … бачыў мядзведзя, хоць ён тут і водзіцца.

КЛЮЧ.

У сэрцы  не  было ўжо месца ні любасці, ні захапленню, ні радасці.
Я  ні разу  не быў у Маскве.
Як тут  не  сказаць!
На небе  ні хмурынкі.
Амаль усё, за што б  ні браўся хлопец, давалася яму лёгка.
Я не  мог  не заехаць да вас.
Не  раз мне даводзілася быць у гэтых месцах, але я  ні разу  не бачыў мядзведзя, хоць ён тут і водзіцца

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.