Рыхтуемся да ЦЭ

Ускладненыя простыя сказы

А1. Адзначце сказы з аднароднымі членамі:

  • На пагорку, каля рэчкі, у вясёлым школьным садзе вішні садзім.
  • Я іду, іду між дрэў.
  • З узгоркамі, раўнінамі вядзе гамонку бор.
  • На дол, на росныя кусты спакойна падаюць лісты.
  • Пад нагамі ламаўся слабенькі лёд, хрусцеў, разлятаўся, звінеў.

А2. Адзначце сказы, у якіх вылучаныя сінтаксічныя канструкцыі адасабляюцца:

  • Прыбіўшы да берага чарот патрушчаны засынае возера, ад сіверу сіняе.
  • Як яблык крамянае і хрупаткое слова марознае: “Беларусь”.
  • Здае пасаду панядзелак і хмурачыся п’е расу.
  • Сонца ўзнялося на вышыню і спакойнае затапіла сваім святлом неабсяжную прастору.
  • Возера было шырокае, блакітнае як неба.

А3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коску:

  • Любоў мая, ты песня_ і макота_ і спелы бор_ і вольны гон ракі.
  • Васіль выслухаў Апейку моўчкі_ і не падымаючы галавы_ адышоў убок.
  • Ні парушынкі ў небе_ ні дажджынкі, і мройна вішня пышная цвіце.
  • Палявая дзічка_ старая_ як той сівер_ аж скрыпела двума дуплістымі раламі.
  • Сцішаны спевам мяцеліц_ дзень дапаліўся вятраны.

А4. Адзначце сказы з пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі (знакі прыпынку не расстаўлены):

  • Мне ўсё здаецца ясным мілым.
  • Кнігаўка за дзень не дакрычала! як з хвастом ушчэмленым галосіць.
  • Толькі ўчора здаецца пралескі цвілі.
  • Ва ўсім вядома вінават адзін тапор я не пайшоў бы каб не ён у цёмны бор.
  • Смутна выблісне шлях нібы зорка з туману.

В1. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу.

Туды на груд грацыёзна і лёгка падымалася трымаючы над галавою паркалёвы парасон з хвалістай карункавай каймою стройная ў доўгай прыталенай і перахопленай пасачкам сукенцы з белым каўнерыкам напэўна першая наваградская прыгажуня і модніца.

1)8 косак;       3) 7 косак;

2) 5 косак, працяжнік;        4) 6 косак, працяжнік.

2.Складаназлучаны сказ

А1. Адзначце складаназлучаныя сказы (знакі прыпынку не расстаўлены):

  • Ужо даўно сцямнела і праз шыбы акон глядзеў зімовы месяц.
  • Кветкі бываюць горкімі рупныя пчолкі з іх мёд усё роўна збяруць.
  • Не нагуляўся чэрвень у кветках ды ўспыхнуў ліпамі ліпень.
  • Прыйшла тая пара калі позна світае і рана змяркаецца.
  • Не сказаць што меў чалавек беззаганны характар але зусім не хацелася каб цяпер характар у нечым змяніўся.

А2. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх кока ставіццаў:

  • Яна паспешліва паставіла на стол вячэру і сама села побач.
  • Ляцяць на ветры косы рыжай восені і кліча лісцяў жоўты сум зіму.
  • Я глядзеў на заплаканую маці і сам быў блізкі да плачу.
  • Рэдкі промень сонца вырываўся з-за хмар і тады трава ў лугах рабілася бліскучая, светла-сіняя.
  • Ва ўсіх баках пагрымліваў гром і мільгацела маланка.

А3. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх коска не ставіцца:

  • Вецер закалыхаў высокія жоўтыя сосны і яны шумелі несціхана вакол заставы.
  • У полі бяскрайнім морам калышацца жыта і ціха перазвоньваюцца ліловыя званочкі.
  • Над зялёнымі жытнімі каласамі таўкуць мак конікі ды звіняць кмары.
  • Алешына ўжо адлетавала і мне думалася пра познюю восень.
  • Можа, з часам завяне бадзёрасць і гады лягуць шэрагам плям.

А4. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх ёсць агульны член, пабочнае слова ці часціца, што адносіцца да абездвюх частак:

  • Дзесьці птушка зрэдку заскуголіць ды пераклікнуцца драчы.
  • Ні пастух сюды з авечкамі не заходзіць, ні ветру няма пміж хвойнікаў.
  • У гэты час злёгку скрыпнулі дзверы і ўвайшоў чалавек.
  • Самалёт, быццам голуб, узняўся і на сонечных крыллях паплыў.
  • Празвініць у сенях муха, альбо хрусне дзесь сучок.

В1. Які знак прыпынку ставіцца ў сказе? Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

Каманда і гіганцкі касмічны карабель з вогненнага воблака ўзлятае да зорак.

  1. Складаназалежныя сказы

А1. Адзначце складаназалежныя сказы, сродкам сувязі паміж часткамі якіх з’яўляюцца злучальныя словы:

  • Госцю былі заўсёды рады, хоць хлеб не частым быў гасцём.
  • Бацькі дапамагалі сыну ўсім, чым маглі.
  • Калі параход набліжаўся да берага, ясна чуліся ўсплёскі хваль.
  • Пісаў я смыкамі ўсіх скрыпак, якія смяюцца і плачуць.
  • П’юць арлы жывую воду, каб ім з бурамі змагацца і ў пагоду-непагоду вышэй сонца ўздымацца.

А2. Адзначце складаназалежныя сказы з даданай дапаўняльнай часткай:

  • Што аднаму з цяжкасцю даецца, тое калектывам лёгка бярэцца.
  • Вы не бачылі часамі, як, напіўшыся з крыніц, вырасталі за лясамі горы спелых навальніц?
  • Што ў полі родзіцца, усё дома згодзіцца.
  • Хто ў хвіліну цяжкую руку мне падаў, той братам навек застанецца.
  • Ды хіба загадаеш каму, каб гады над табою і мною ўлады не мелі.

А3. Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем:

  • І поле, і пушчы, і рэкі тут чулі, як Цётка спявала, як марыў Бядуля, як слзы рассыпаў Мацей Бурачок.
  • Карабель стаў на якар, калі на маяку ўжо запаліліся агні, якія будуць гарэць цяпер усю ноч.
  • Я пабываў усюды, дзе хоць калі ступала мая нага, дзе хадзілі са мной і без мяне мая маці, бацька, дзед.
  • Калі зубр састарыцца, калі карагодзіць пачнуць маладзейшыя, ён, умудроны жыцём, раптам адчуе, што страціў галоўнае, моўчкі пакідае тое месца, дзе нарадзіўся, жыў, і ідзе прэч ад сваіх.
  • Пайду адзін пазолкіх туманах туды, дзе срэбрам зімавее восень, дзе спеў мой ціхі росіцца ў палях і позняй птушкай просіцца ў нябёсы.

А4. Адзначце сказы, на месцы ўсіх пропускаў у якіх ставіцца коска:

  • З працы пачынаецца купала_ з песні_ што яднала ўсіх людзей_ з казак_ дзе крыві і слёз хапала_ з калыханкі_ сонца і надзей.
  • Усё пакінуць след павінна_ бо_ як пачаўся белы свет_ прамень_ пясчынка і расліна нязмена пакідаюць след.
  • Час зараз такі_ што_ калі сёння не паспееш зрабіць справу_ дык заўтра аб ёй не трэба нават успамінаць.
  • Але толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы_ і_ калі яна запазнілася да цябе_ абавязкова прыйдзе з гэтай песняй.
  • Шкада мне зялёнай нівы_ што шуміць у полі_ таго дуба – што над рэчкай песціцца ў прыволлі.

В1. Вызначце від падпарадкавання ў складаназалежным сказе:

Мы накіраваліся да сядзібы якая тоне ў зеляніне дрэў каб паглядзець на двор на тыя шыбы у якія некалі і ён глядзеў.

Адказы да тэставых заданняў

А1 А2 А3 А4 В1
1 3,4,5 1,3,4 1,3,4,5 2,3,4 3
2 1,3 2,4 2,3,5 1,3 працяжнік
3 3,4 2,5 1,3,5 1,2,5 змешанае

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.