Свята беларускага фальклору

З  мэтай выхоўвання  павагі і любові  да традыцый і звычаяў нашых продкаў, да  беларускіх песень і танцаў, жартаў і анектодаў беларусаў  у актавай зале нашай установы адукацыі 24 мая адбылася творчая справаздача “Фальклорна-драматычнага” аб’яднання па інтарэсах. “Запрашаем на вячоркі”- так    называўся спектакль беларускага народнага гумару і музыкі.   Са сцэны гучалі цудоўная, мілагучная  родная мова, звонкія  песні і прыпеўкі, а завадная “Полька” не пакінула сярод гледачоў раўнадушных.  Ручнікі і  посцілкі,   збаны і гарлачы, гаршкі і чыгункі з нашага этнаграфічнага кутка дапоўнілі атмасферу народнасці і беларускасці ў зале.

Выхаванне падлеткаў на традыцыях беларускай народнай культуры мае вялікае значэнне. Любоў да роднага краю падобна гаючай вадзе, якая ўваскрашае душу, а праз яе – і лепшыя рысы беларускага народа: працавітасць, руплівасць, дабрату, пачуццё гонару за нашу сінявокую Беларусь. З году ў год нашы вучні вывучаюць этнаграфічную  спадчыну і фальклорныя здабыткі беларусаў, імкнуцца сэрцам і душой дакрануцца да спрадвечных духоўных каштоўнасцей  нашых продкаў, пагэтаму з задавальненем і жаданнем наведваюць “Фальклорна-драматычнага” аб’яднанне па інтарэсах, работа якого спрыяе  патрыятычнаму, грамадзянскаму  выхаванню школьнікаў, развіццю іх творчых здольнасцей.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.