З любоўю да роднага слова, да матчынай мовы

На працягу некалькіх гадоў у Слабадской школе дзейнічае “Фальклорна-драматычнае” аб’яднанне, якое наведваюць вучні 8-10-х класаў.  Яго мэта-засваенне фальклорнай спадчыны беларускага народа,  забеспячэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў.  На занятках вучні далучаюцца  да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранёў і вытокаў свайго народа,  да глыбіннага  беларускага слова, якое павінна загучаць на роднай мове на роднай зямлі на поўны голас. Навучэнцы з задавальненнем кожны год рыхтуюць новае прадстаўленне  з трапным народным гумарам,  з напеўнымі і задорнымі народнымі песнямі і  заваднымі танцамі. Праца ў гэтым накірунку прыцягвае да сябе вучняў, пашырае іх кругагляд, развівае самыя разнастайныя станоўчыя якасці: камунікатыўнасць, калектывізм, узаемадапамогу. Выкарыстанне ў выхаваўчым працэсе беларускага фальклору мае бязмежныя магчымасці па развіцці патрыятычных і грамадзянскіх пачуццяў школьнікаў. З дапамогай мастацкага слова ён уплывае на светапогляд, думкі вучняў, фарміруе іх нацыянальную самасвядомасць.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.