Заступніца зямлі беларускай

З мэтай фарміравання  ў вучняў уяўленняў пра асаблівасць духоўнага развіцця  беларускага народа, нацыянальнай самасвядомасці  ў Слабадской СШ для вучняў 9-11 класаў 20 снежня адбыўся Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, заступніцы зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай “Па слядах святой Еўфрасінні”.

У ходзе мерапрыемства вучні  пад кіраўніцтвам настаўнікаў Зябчанкавай Ж.В. і Кот С.М. здзейснілі падарожжа ў далёкае XII стагоддзе, узнавілі і пашырылі веды пра беларускую асветніцу і святую. Увазе вучняў быў прыпанаваны відэафільм пра Еўфрасінню Полацкую, які дазволіў актуалізаваць і сістэматызаваць веды школьнікаў  пра знакамітую палачанку. Вучні   ўспомнілі асноўныя факты з жыцця шматграннай асобы знакамітай беларускай жанчыны: заснаванне храмаў і манастыроў, якія сталі цэнтрам  асветы, стварэнне па яе просьбе ювелірам Лазарам Богшам  духоўнай святыні нашага народа- напрастольнага Крыжа-каўчэга,- адкрыццё жаночай шкоы для маладых дзяўчат, пераклад  і перапісванне кніг, мецэнацтва,  удзел у палітычным жыцці дзяржавы і г.д.

На Адзіным уроку, згодну плану ўзаемадзеяння ДУА “Слабадская сярэдняя школа” з Беларускай Праваслаўнай Царквой, прысутнічаў айцец Георгій, які служыць у Пружанскім храме Праабражэння Гасподня. Ён  паведаў аб тым, што Еўфрасіння Полацкая –першая  жанчына на Русі, далучаная да ліку святых, яе аднолькава высока шануе як праваслаўная, так і каталіцкая царква. У сваім выступленн святар больш падрабязна спыніўся на яе духоўным подзвігу, на рэлiгiйнай дзейнасці Ефрасiннi Полацкай, значэнні яе намаганняў, накiраваных на служэнне свайму народу.

На ўроку гучалі цудоўныя, меладычныя песні ў выкананні пеўчых храма Праабражэння Гасподня,  прысвечаныя застпніцы зямлі беларускай, святой Еўфрасінні, якія  не паінулі раўнадушнымі нікога з прысутных.

Напрыканцы ўрока вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя вялікай палачанцы,  назвалі агульначалавечыя каштоўнасці, якімі кіравалася прападобная Ефрасiння, гаварылі про тое, што яны застаюцца духоўнымі арыенцірамі і  ў нашы дні,  і адлюстравалі іх у выглядзе сімвалічнай   “Пячаткі каштоўнасцей”.

Мерпапрыемства садзейнічала асэнсаванню вучнямі  велічы постаці асветніцы, яе ролі ў беларускай гісторыі і культуры, выхаванню  павагі да мінулага сваёй  Бацькаўшчыны, духоўнасці і  міласэрнасці.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.