Рыхтуемся да ЦТ

Некаторыя асаблівасці кіравання ў беларускай мове

 

 Галоўныя словы

Склон залежн.
слоў

Прыназоўнік

Прыклады
1. Дзеясловы ветлівасці тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць Д. Дзякаваць настаўніку, дараваць сябру, выбачайце мне
2. Дзеясловы тыпу смяяцца, жартаваць, рагатаць, насміхацца, кпіць, цешыцца Р. з (са) Смяяцца з яго, жартаваць з сябра, здзеквацца са слабейшага, кпіць з суседа
3. Хварэць, захварэць, хворы В. на Хварэць на грып, хворы на сэрца
4. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапаціцца) і аддзеяслоўныя назоўнікі (тыпу гаворка) часцей
В.
пра Гаварыць пра падзеі, непакоіцца пра яго, думаць пра дзяўчыну, марыць пра сустрэчу, клапаціцца пра ўраджай.

 Гаворка пра падзеі, мара пра шчасце.

5. Дзеясловы руху (тыпу ісці, бегчы, плыць, ехаць), а таксама волевыяўленчыя (выправіць, паслаць, прыслаць) пры абазначэнні мэты дзеяння В. па

у

Пайшоў у магазін па хлеб, паслаць па бацьку ,схадзіць у бібліятэку па кнігу;

Запомні! Пайсці ў грыбы, сабрацца ў ягады, збегаць у арэхі

6. Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем пачуцця смутку, жалю, тугі М. па Сумаваць па школе, туга па радзіме
7. Дзеясловы і назоўнікі са значэннем дзеяння В. па Хадзіць па пакоях, вандроўка па ваенных мясцінах.
8. Прыметнікі і прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання Т. за Старэйшы за сястру, вышэйшы за яго; далей за ўсіх, хутчэй за ўсіх.
9. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца Т. з (са) Ажаніцца з Марынай, ажаніў са сваёй дачкою.
Продолжить чтениеРыхтуемся да ЦТ

Цікавыя беларускія словы!

ЯЛАВІЧЫНА

«Свініна ёсць, гавядзіна бывае, а вось ялавічына? Што гэта?..»  Мала хто і з суразмоўнікаў-гандляроў на славутай Камароўцы быў абазнаны, што «ялавічына» — гэта беларускамоўны адпаведнік рускаму «говядина» (мяса каровы як ежа). Для большасці яно не выклікала ніякіх асацыяцый.

А між тым слова «ялавічына» — агульнапрынятая яшчэ з 20-х гадоў ХХ стагоддзя норма беларускай літаратурнай мовы. Яно ўтварылася ад «ялавіца» (ялавая — бясплодная — карова) і па сёння фіксуецца літаральна ўсімі слоўнікамі нашай мовы, рэгулярна выкарыстоўваецца ў перыядычным друку, у творах беларускіх пісьменнікаў. «Праз гадзіну на вогнішчах смажыліся вялізныя кавалкі ялавічыны, круціліся на ражнах цэлыя авечкі» (У. Караткевіч).

Продолжить чтениеЦікавыя беларускія словы!

Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання

Тэма:”Аднасастаўныя сказы”

 Адзначыць нумары сказаў, тып якіх вызначаны правільна

  1. Крапівой і туманам пахне. (Пэўна-асабовы) 2. З аднаго палена агню не раскладаюць. (Абагульнена-асабовы) 3. З адкладу няма ладу. (Двухсастаўны) 4. Каля дарогі выгружалі рыдлёўкі, вёдры і маладыя дрэўцы. (Няпэўна-асабовы) 5. Прыслухаешся і пачынаеш адчуваць бязмежжа прастораў зямлі.(Безасабовы) Думак хапіла на ўсю дарогу. (Безасабовы)  7. Шылам мора не нагрэеш. (Абагульнена-асабовы) 8. Колькі песень чуеце, нашы лугі. (Двухсастаўны) 9. Халаднаваты, быстры брод. (Назыўны) 10. Хочацца яшчэ бліжэй падсунуцца да агню. (Безасабовы)  11. Гэткае моцнае дружбы ў свеце не знойдзеш. (Абагульнена-асабовы) 12. У запасе не было ні ламачча, ні ежы. (Назыўны) 13. Гаючая, родная прыгажосць. (Двухсастаўны) 14. Век жыві – век будуйся. (Няпоўны) 15. Бязмежныя, як неба, прасторы жыта. (Назыўны) 16. Скончылі свой доўгі рабочы дзень і цяпер адпачываюць. (Пэўна-асабовы) 17. Ляцім доўга. (Пэўна-асабовы) 18. На справаздачным сходзе Валю абралі сакратаром. (Абагульнена-асабовы) 19. Неба зацягнула нізкімі хмарамі. (Двухсастаўны) 20. Ні ў полі, ні ў лесе віхру нельга спыніцца. (Безасабовы)  21. У лесе адпачываеш душой. (Абагульнена-асабовы) 22. Мяне сваёй красой лагодна клічаш, восень. (Двухсастаўны) 23. Мір планеце – шчасце дзецям! (Няпоўны)
Продолжить чтениеРыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання

“Запрашаеам на “Вячоркі””

Удзельнікі фальклорна-тэтральнага аб’яднання па інтарэсах нашай школы (кіраўнік — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А.) прапанавалі на суд гледачоў- спачатку вучням і настаўнікам установы адукацыі, а затым і бацькам на бацькоўскім сходзе — музыкальна- тэатралізаванае  прадстаўленне “Запрашаем на “Вячоркі””.

Нашы вучні яшчэ раз прадэманстравалі свой талент, праявілі свае акцёрскія здольнасці.

Зала з вялікай цікавасцю назірала за развіццём сюжэта, за  ігрой самадзейных артыстаў. Хочацца адзначыць і тое, што сакавітае беларускае слова, меладычныя і вясёлыя народныя песні і прыпеўкі,   што  гучалі з вуснаў нашых вучняў на  падмостках  школьнай сцэны, знайшлі свой водгук у сэрцах тых, хто прыйшоў на  прадстаўленне. А  завадны беларускі  танец “Полечка”   ў выкананні гурткоўцаў не пакінуў абыякавым нікога.  Асаблівую атмасферу на сцэне стваралі каларытныя нацыянальныя касцюмы, ручнікі і посцілкі, а таксама рэчы хатняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі. Шчырыя апладысменты гледачоў  – вось узнагарода для нашых удзельнікаў.

Продолжить чтение“Запрашаеам на “Вячоркі””

Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”

Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”…

Пімен Панчанка

21 лютага   адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

Продолжить чтениеІнтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”

Кошык весялосці на вясковым падвор’і

Кошык весялосці на вясковым падвор’і   У Слабадской СШ прайшла чарговая творчая справаздача фальклорна-драматычнага аб’яднання па інтарэсах. На суд гледачоў было прапанавана музыкальна-тэатралізаванае прадстаўленне “Кошык весялосці на вясковым падвор’і”. Спачатку яго з задавальненнем паглядзелі вучні і настаўнікі школы, а затым (гэта ўжо стала добрай традыцыяй!) — і бацькі на бацькоўскім сходзе.

    Са школьнай сцэны гучалі беларускія народныя жарты і анекдоты, прымаўкі і прыказкі, меладычныя і вясёлыя народныя песні і прыпеўкі. А завадныя беларускія танцы “Полечка” і “Лявоніха” ў выкананні гурткоўцаў не пакінулі абыякавым нікога. Асаблівую атмасферу на сцэне стваралі каларытныя нацыянальныя касцюмы, ручнікі і посцілкі, а таксама рэчы хатняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі.

Продолжить чтениеКошык весялосці на вясковым падвор’і

Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове. Залацінкі народнай мудрасці

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Беларускія  адпаведнікі да рускіх прыказак і прымавак 

Продолжить чтениеРыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове. Залацінкі народнай мудрасці

Цікава ведаць

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

БыковВасіль Быкаў. Чатыры  факты, якія ведае не кожны беларус

1. Быкаў мог стаць мастаком ці скульптарам

Далёка не кожны беларус ведае, што свой лёс Быкаў мог звязаць з маляваннем, калі б… не загад Сталіна. Пасля заканчэння школы ва ўзросце 15 год Васіль Уладзіміравіч паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Але правучыўся там толькі год. У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці «Доўгая дарога дадому» ён сціпла ўспамінаў: «Вучыцца там доўга не прыйшлося, бо ў 1940 годзе стыпендыю адмянілі, і гэтая абставіна вярнула мяне ў вёску.

Аднак гэты эпізод з жыцця насамрэч быў больш драматычным, успамінала ў відэаінтэрв’ю   сястра класіка Валянціна Уладзіміраўна. Акрамя таго што стыпендыі адмянілі, за навучанне пачалі браць плату, суадносную з коштам каровы. Аднак прадаць жывёлу – значыла выракчы звычайную вясковую сям’ю на галодную смерць.

Продолжить чтениеЦікава ведаць

Паходжанне фразеалагізмаў, якія маюць у сваім складзе імёны

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

    БезымянныйФразеалагізмы з уласнымі імёнамі складаюць адносна невялікую, але надзвычай цікавую групу устойлівых адзінак беларускай мовы, паколькі менавіта ў іх захаваліся звесткі пра мінулыя падзеі ў нашай і іншых краінах свету, замацаваліся пэўныя меркаванні людзей розных народаў пра пэўныя факты і такім чынам перададзена новым пакаленням сваё бачанне свету, свая ацэнка падзей, людзей і інш. Таму вельмі цікавыя звесткі падаюць нам этымалагічныя слоўнікі фразеалагізмаў (напрыклад, этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў І. Я. Лепешава).

Продолжить чтениеПаходжанне фразеалагізмаў, якія маюць у сваім складзе імёны