Практычныя заданні для вучняў 6 класа па тэме “Назоўнік”

1.Адзначце назоўнікі мужчынскага роду: а) летапіс; б) гусь; в) насып; г) медаль; д) дроб.

2.Адзначце назоўнікі жаночага роду: а) шафа; б) яблык; в) таполя; г) цень; д) далонь.

3.Асабовымі з’яўляюцца назоўнікі: а) весялун; б) пакой; в) доктар; г) беларус; д) бядняк.

4.Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) вучнёўства; б) смятана; в) кансервы; г) аспірын; д) токар.

5.Абстрактнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) хадзьба; б) сумленне; в) туга; г) любоў; д) вуглярод.

6.Да І скланення належаць назоўнікі: а) дарога; б) яблыня; в) сястра; г) рэха; д) святло.

7. Да ІІ скланення належаць назоўнікі: а) стол; б) печ; в) семя; г) поле; д) радасць.

8. Да ІІІ скланення належаць назоўнікі: а) ураджай; б) аповесць; в) далеч; г) любоў; д) страха.

9. Толькі ў форме множнага ліку ўжываюцца назоўнікі: а) вароты; б) кансервы; в) хованкі; г) лісце; д) Радашковічы.

10. Адзначце назоўнікі, у якіх у форме творнага склону апошні зычны асновы падаўжаецца: а) чырвань; б) бель; в) Сібір; г) міласць; д) сенажаць.

11. У месным склоне маюць канчатак –е назоўнікі: а) мітынг; б) сусед; в) аграном; г) гарох; д) мяжа.

12. Адзначце назоўнікі, у якіх на месцы пропуску неабходна ўставіць літару ш: а) перапі_чык; б) гру_чык; в) набор_чык; г) ліхтар_чык; д) падно_чык.

13. У якіх склонавых формах канчаткі назоўнікаў запісаны памылкова? а) Р. Куляшова (Івана); б) Д. Куляшову; в) В. Куляшова; г) Т. Куляшовам; д) М. (пры) Куляшове.

14. Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –у (-ю): а) вялікага смутк_; б) майскага гром_; в) неабсяжнага кра_; г) школьнага сшытк_; д) блізкага бярэзнік_.

15. Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –а (-я): а) выпіць ча_; б) стаяў каля дуб_; в) стол з дуб_; г) мінулага тыдн_; д) геаграфічнага атлас_.

16. Адзначце правільна ўтвораныя сінтаксічныя канструкцыі: а) вялікая поні; б) справядлівае журы; в) смачнае рагу; г) прыгожая фламінга; д) чыгуначнае дэпо.

17. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок: а) Дунін(Марцінкевіч); б) (паў)Маларыты; в) (вада)сховішча; г) дом(музей); д) фота(студыя).

18. Адзначце словы, якія пішуцца разам: а) кілават(гадзіна); б) мікра(клімат); в) Вярні(дуб); г) сямі(дзёнка); д) інжынер(капітан).

19. Адзначце правільна напісаныя назоўнікі: а) вішанка; б) людзьмі; в) вяселле; г) бярэзнік; д) чарэшань.

20. Суфіксальным спосабам утвораны назоўнікі: а) чытанне; б) гарчычнік; в) беспарадак; г) прыгажосць; д) падмурак.

  Ключ.

Продолжить чтениеПрактычныя заданні для вучняў 6 класа па тэме “Назоўнік”

Арфаграфічныя хвілінкі

Устаўце прапушчаныя літары о, э, а, ы

1.Тун…ль, ч…рствы, экз…мпляр, д…лікатны, р…монт, інж…нер, адажы…, др…вотня, ар…ндатар, шніц…ль, камп’ют…р, бр…зент, лод…р, поч…рк, класт…р, канц…лярыя, ц…р…монія, орд…р, Юпіт…р, др…мота, Ч…рнышэўускі, бухгалт…р, світ…р, кр…млёўскі, ш…рыф, ц…нтральны, п’ед…стал, р…продукцыя, кандыт…р, ж…мчужына, кр…шыць, ш…нель, інт…рнэт, р…зюм…, партфолі…, выкр…сліць, кр…пасны, с…рдэчны.

Правапіс галосных е,ё,я

2.Б…склапотны,  гл…дачы, ц…ц…рукі, с…мнаццаць, тыс…ча, пабел…ны, выдз…ўблі, м…лодыя, п…рспектыва, аб…ліск, пасе…ны, абл…дз…нелы, леб…дзь, л…б…дз…няты, м…дзведз…ня, вос…нь, чэрв…нь, в…лікаваты, л…снічоўка, л…снічы, п…сняры, пам…ць, дз…сяты, ап…рацыя, выл…целі, удал…чыні, юв…лірны, сенн…шні, ц…жкаваты, з…л…нее, л…г…ндарны, дыл…тант, Свіц…зь, дроб…зь, в…лікадушны, уп…ц…рых, вын…с…ны, вобз…млю, Г…расім, л…гкакрылы.

Устаўце ь ці апостраф там, дзе патрэбна

3.Раз…бяр, дз…мухавец, дз…ве, подз…віг, ваз…мі ў міхас…кі, касц…мі, грудз…мі, ледз…ве, памен…шыць, струмен…чык, студзен…скі, даражэн…кі, восен…скі, рэж…це, эканом…це, будз…це, кін…це, хатын…скі, шыфан…ер, выл…ецца, інтэрв…ю, шчаў…е, канферанс…е, Лаўрэнц…еў, аб…інець, інтэр…ер, узмер…е, бул…ён, насып…, восем…дзесят, любоў…ю, Грыгор…еў,  п…едэстал, камп…ютар, з…ездлівы, раз…юшаны, ц…мяны, чац…верты, сузор…е, уз…яднанне, дзядз…ка.

Прыпадабненне  звонкіх да глухіх, шыпячых да свісцячых, свісцячых да шыпячых

3.Бара…ьба, ха…ьба, гру…чык, во…чык, мала…ьба, адрэ…, ле…кі, ву…кі, перапі…чык, сало…кі, замара…кі, стры…чы, мі…ценне, па…ка…ка, …шыць, …жаць, …чарсцвець, на пе…цы, у бо…цы, вокла…ка, про…ьба, зблі…ку, мые…ся, купае…ся, непага…ь, баске…бол,  ай…бер…, э…замен, раска…чык, разве…ка, све…ка, гаро…ка, у дзе…цы, на до…цы, вучы…ся, на кла…цы, рэ…ька, тыра…, ад’я…джаць, а…кла…, ве…ці, бера…чы, а…чыніць, уздоў…, слі…кі, ма…чыны, у агаро…чыку, бало…цам, дзя…ька.

Устаўце ў ці у

4.На …краінскай мове, а…дыторыя, са…на, кло…н, нака…т,фа…на,Брэсцкая  …нія,  каля …рны, Галіна …ладзіміраўна, ва …ніверсітэце, ша…ковы, расці-…мацоўвайся, ра…нд, но…тбук, ска…т, да …нівермага,  ток-шо…, шо…мен, натары…с, ліноле…м, шлагба…м, кансілі…м, хлопцы-…мельцы, гучнае “…ра”, фра…, гэтая …топія, гэта …нікальна,  ва …фе, па-…дарнаму, а…ра, царква …ніяцкая,   соцы…м, калекві…м, дачушка-…цеха, шэдэ…р, добры …клад, чулася …ханне, ма…залей, у “Выбранае” …вайшлі, дума…, пасля …рагану

Ключ

Продолжить чтениеАрфаграфічныя хвілінкі

Цікава ведаць Слоўнік запазычаных слоў, выкарыстаных у СМІ

icon150Алібі — (лац. alibi — у іншым месцы ці лац.alius — «іншы») — абставіны, што выключаюцьзнаходжанне падазраваемай ці абвінавачваемай асобы на месцы злачынства пры яго здзяйсненні.

Арганайзер— (англ.organizer)- першапачаткова невялікая кніга, якая змяшчае каляндар, адрасную кнігу і нататнік, якая служыць для арганізацыі інфармацыі аб персанальных кантактах і падзеях.

Асемблер (ад англ. assembler) – агульнапрынятая назва транслятара з аўтакода.

Аташэ, нескл., (фр. аttaché). Спецыяліст-кансультант у якой-небудзь галіне пры пасольстве. Ваенны аташэ.

Бізнэс-лэдзі (англ. bussines справа, занятак, lady дама, жанчына) – тое, што і бізнэс-вумэн.

Бойфрэнд— (англ. boyfriend каханы, сябрук)- малады чалавек у адносінах да дзяўчыны, з якой ён не знаходзіцца ў шлюбе, але падтрымлівае цесныя сяброўскія або інтымныя адносіны.

Брокер — (англ. Broker- брокер)- фірма або асоба, якая выступае пасрэднікам пры заключэнні здзелак на біржы, дзеючая па даручэнні сваіх кліентаў.

Продолжить чтениеЦікава ведаць Слоўнік запазычаных слоў, выкарыстаных у СМІ

Паўтарэнне. Фанетыка, арфаграфія, арфаэпія

1.Адзначце словы, якія складаюцца з двух складоў:

1) кватэра; 2) радасць; 3) пакой; 4) Азія; 5) соус.

2..Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

1) буш…ваў; 2) п…вага; 3) ц…рква; 4) вет…ран; 5) шч…бятаць.

3.Адзначце словы, у якіх пішацца літара я:

1) в…траны; 2) в…тры; 3) в…чаровы; 4) пам…ць; 5) з…зюля.

4.Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі:

1) вясна; 2) більярд; 3) зямля; 4) заява; 5) яма.

5.Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае:

1) галоўка; 2) аб’езд; 3) пятнаццаць; 4) выкладаць; 5) няўдалы.

6..Адзначце словы, у якіх патрэбна ўставіць літару ў:

1) гэта …нікальны помнік; 2) бава…няная тканіна; 3) паездка ва …краіну; 4) ісці … лес; 5) ла…рэат прэміі.

7.Адзначце словы, у якіх патрэбна ўставіць раздзяляльны мяккі знак:

1) сал…ю; 2) аб…езд; 3) кап…ё; 4) кампан…ён; 5) надвор…е.

8.Адзначце словы, гукавы запіс якіх выкананы правільна:

1) [жжац’]; 2) [ц’ашка]; 3) [м’адз’в’эдз’]; 4) [ноз’б’іт]; 5) [дзвэры].

9.Адзначце словы, у якіх адбываецца аглушэнне зычных:

1) мароз; 2) касьба; 3) дзядзька; 4) дождж; 5) футбол.

10.Адзначце словы, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі:

1) зіхацець; 2) удваіх; 3) сям’я; 4) слёзы; 5) баян.

11.Адзначце словы, у якіх свісцячыя зычныя вымаўляюцца як шыпячыя:

1) сшытак; 2) шчасце; 3) расчысціць; 4) зжаць; 5) бясшумна.

12.Адзначце словы, у якіх дз абазначае два гукі:

1) падзямелле; 2) падзяліць; 3) падзолісты; 4) дзяжа; 5) дзень.

13.Вызначце, колькі гукаў і літар у слове ўздзеянне:

1) 8 л., 9 г.; 2) 8 л., 8 г.; 3) 9 л., 8 г.; 4) 9 л., 9 г.

Продолжить чтениеПаўтарэнне. Фанетыка, арфаграфія, арфаэпія

Рыхтуемся да ЦТ

ЛІЧЭБНІК

А1. Адзначце лічэбнікі, у якіх  пішацца літара е:

1) с..мдзесят,  2) с..мюстамі,

3) дзяс..цера,  4) дз..вяты,

5)  восемдз…сят.

А2. Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:

1) дзевяц..сот,           2) дз..вюм,

3) (у) вас..мі,              4) шас..цісоты,

5) сем.. .

А3. Адзначце лічэбнікі, у якіх пропуску пішацца дзве літары цц:

1) пятна..аць, 2) пя..ю,

3) два..аць,     4) дзевя..ю,

5) пя..істам.

А4. Адзначце лічэбнікі, у якіх пішацца літара а:

1) за двум.. зайцамі, 2) тры в..сьмыя,

3) (на) двухст..х старонках, 4) (у) дв..іх кацянят,

5) в..семсот метраў.

А5. Адзначце сказы, у якіх парушаны граматычныя нормы беларускай мовы:

1) Пяць доўгіх вёрстаў вельмі стамілі нашых падарожнікаў.

2) Тры пятых соткі агарода былі засаджаны памідорамі.

3)  Каля двух гадзін давялося чакаць цягніка на Гомель.

4) Трое ладных падсвінкаў гадавалася ў гэтым годзе ў бацькавым хляве.

5) Больш за паўтары месяцы не было навін з фронту.

А6. Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца разам:

1) трыста_сорак,       2) дзевяць_сот,

3) пяці_дзясяты,        4) трох_тысячны,

5) дзвесце_дваццаць.

А7. Адзначце лічэбнікі, якія запісаны правільна:

1) паўтара кілаграма,           2) пяцьдзясятыя гады,

3) шасцісот грамаў,              4) васьмюдзесяццю цэнтнерамі,

5) двумястамі ўдзельнікамі.

А8. Адзначце лічэбнікі, запісаныя няправільна:

1) сямьюдзесяццю працэнтамі,      2) васьмы рад,

3) пяць восьмых частак;                  4) трымястамі рублямі,

5) двумастамі чатырма ўдзельнікамі.

А9. Адзначце словазлучэнні, у якіх ужываюцца зборныя лічэбнікі:

1) 3 (салдаты),           2) 5 (гусі),

3) 9 (лісяняты),          4) 4 (жанчыны),

5) 2 (дубы).

В1. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у напісанні лічэбніка. Запішыце лічэбнік правільна.

1) дваццаццю сямю турыстамі,      2) пяцьсоты спартсмен,

3) абедзве дзяўчыны,                       4) тры чацвёртыя ўраджаю,

5) з трымастамі сарака пяццю рублямі.

В2. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні лічэбніка. Запішыце правільна спалучэнне “лічэбнік + назоўнік”.

1) На ганку забаўляліся чацвёра кацянят.

2)У хату ўвайшлі двое салдат.

3)Трое жанчын дапамаглі маці выкапаць бульбу.

4) Дзевяцера маіх аднакласнікаў збіраюцца паступаць у медыцынскую акадэмію.

5) Нас было пяцёра.

Ключ

Продолжить чтениеРыхтуемся да ЦТ

Тэарэтычны матэрыял для вучняў 11 класса па тэме:”Адасобленыя члены сказа”

Адасабленне азначэнняў

Незалежна ад месца ў сказе адасабляюцца азначэнні:

Продолжить чтениеТэарэтычны матэрыял для вучняў 11 класса па тэме:”Адасобленыя члены сказа”

Тэарэтычны матэрыял для вучняў 11 класса

Тэарэтычны матэрыял для вучняў 11 класса па тэме:” Зваротак”

Зваротак – слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: Адышло ад нас ты, лета. Цёплы дожджык, пырсні, пырсні на парэчкі і на вішні.

Зваротак на пісьме выдзяляецца коскамі.

Некаторыя асаблівасці пастаноўкі знакаў прыпынку пры зваротках

Продолжить чтениеТэарэтычны матэрыял для вучняў 11 класса

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да тэсціравання па беларускай мове

Аб’ектыўная ацэнка вучэбных дасягненняў навучэнцаў пры дапамозе тэсціравання з’яўляецца найважнейшым паказчыкам якасці адукацыі, значным як для ўсёй сістэмы адукацыі, так і для кожнага асобнага вучня.

Тэсціраванне мае на мэце праверку ступені валодання выпускнікамі школ усімі літаратурнымі нормамі беларускай мовы – арфаэпічнымі, лексічнымі, граматычнымі, стылістычнымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі.

Продолжить чтениеРэкамендацыі па падрыхтоўцы да тэсціравання па беларускай мове

Цікава ведаць

  1. Беларуская мова адносіцца да групы ўсходнеславянскіх моў разам з рускай і ўкраінскай. Пераважна распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў памежных рэгіёнах Літвы, Польшчы (мае статус рэгіянальнай), Расіі ды Украіны. Па-беларуску размаўляюць між сабой эмігранты ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі ды іншых краінах.
  2. Наша мова мае тры алфавіты. Кірылічны пачаў ужывацца ў час існавання старабеларускай мовы — у 14 ст. У нашы дні гэта самы масавы варыянт алфавіту. Лацінка ў беларускай мове з‘явілася ў 16 ст. Ёй актыўна карысталіся беларускія літаратары 19 ст. Сярод іх — Францiшак Багушэвiч, аўтар прарочага звароту да суайчыннікаў «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!».

У 2007-м беларускую лацінку ў тапаніміі зацвердзіў Міжнародны камітэт ААН.

  1. У беларускай мове выкарыстоўваюцца два правапісы. Закладзены ў 1918-м мовазнаўцам і грамадска-палітычным дзеячам Браніславам Тарашкевічам правапіс на сёння называецца класічным, або «тарашкевіцай». Ад пачатку 90-х ім карысталіся адноўленая газета «Наша Ніва» ды іншыя выданні.

У 1933-м, а таксама ў канцы 1950-х правапіс змянілі ў рамках русіфікацыйных рэформаў. Рэфармаваны правапіс мае нефармальную назву «наркамаўка». Пасля ўступлення ў сілу правапіснага закона 2008-га ён канчаткова замацаваў за сабой статус афіцыйнага правапісу.

  1. У выніку шматгадовага суіснавання беларускай і рускай мовы з‘явілася так званая трасянка. Лічыцца, што гэтая моўная з‘ява стала наступствам камунікацыі пераважна беларускамоўнага вясковага насельніцтва з рускамоўным горадам.
  2. Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з‘яўляецца помнік літары «Ў» у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет». Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.
  3. 6. У 1989-м было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Фактычна яно выконвае функцыю паўнавартаснага дзяржаўнага інстытута. Адукацыя, юрыдычная абарона, кансультацыі ў пытаннях тэрміналогіі, выдавецкая дзейнасць ды многае іншае.
  4. 7. 21 лютага, у Сусветны дзень роднай мовы беларусы традыцыйна пішуць агульнанацыянальную дыктоўку. Упершыню яна прайшла 23 сакавіка 2008 года.
  5. 8. Многія з вас бачылі сацыяльную рэкламу «Смак беларускай мовы» і «Родныя даты». Гэта ўсё праекты кампаніі «Белзнешрэклама»,  якая тлумачыць сваю ініцыятыву так: «Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў».
  6. 9. Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе у публічнай сферы. Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан, літоўскі — Эдмінас Багдонас ды іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.
  7. 10. Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу «Лічбавая смерць моў». Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.
Продолжить чтениеЦікава ведаць