Конкурс чытальнікаў «Расцём беларусамі»

14 красавіка   настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А. і Раўнейка А.М. было арганізавана пазакласнае мерапрыемства – конкурс чытальнікаў «Расцём беларусамі» сярод вучняў 5-7 класаў. Галоўнай мэтай мерапрыемства было садзейнічаць развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы і свайго народа.  Пераможцамі конкурсу сталі Кушнер Сафія (5 кл.), Краўчук Ганна (5 кл.) і  Калейнік Ганна (7 кл.). Вялікую цікавасць у прысутных выклікалі гульня “Гаворым па-беларуску” і відэафільм «Мая Пружанская зямліца”. Закончылася  мерапрыемства словамі Віктара Шведа“10 запаведзяў”:

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век.

Продолжить чтениеКонкурс чытальнікаў «Расцём беларусамі»

Рыхтуемся да экзамену па беларускай мове

Правапіс прыслоўяў

Асобна Разам Праз злу

1.без, да,на,з,за + назоўнік:

без аглядкі, без толку, без разбору, без упынку,да ўпаду, да адвалу, да зарэзу, на памяць, на грэх, на бяду, на смак, на вока, на хаду, на ляту, на бягу, на віду,на скаку, на жаль,  з ходу, з размаху, з разбегу, за мяжой, за пазухай,.

2.у +а…: у абдымку, у адкрытую, у абрэз, у адзіночку, у абмен, у адказ,..

3.словы (запомніць):

 усё роўна, як след (але: якраз), усё адно, наўрад ці, як бачыш, без дай прычыны, без дай рады, не ў меру, не ў лад, не пад сілу, ні за грош, на злосць, па памяці (але: назло), на векі вечныя (але: навек, навекі)

1.-  + прыслоўе: назаўтра, занадта, залетась, завысока, наскрозь, назаўсёды,..

2. прыслоўе +сьці: дзесьці, калісьці,

3. што + слова: штодзень, штораніцы, штосілы (але: слова + што – амаль што, ледзь што,..)

4. прысл.+ сама: таксама, тамсама

5. у, на + прыметнік ж.р. на -ую, лічэбнік, займеннік: упустую, наўдалую, уручную, урассыпную, ушчыльную (але: на міравую, на бакавую), удвое, удвая, упяцёх (але: па двое, па трое, у дзвюх машынах,..), навошта, нашто, нізашто(але: на што паставіць)

6. прыназоўнік +назоўнік (час, напрамкі): уніз, управа, наперад, дахаты, набок, убок,увысь, увосень, углыб, знізу, зранку, спачатку (але: у бок лесу, пад вечар, з пачатку зімы,з верху шафы, у высь нябесную, да хаты сябра, з нізу да верху, з вечара да раніцы)

7. словы (запомніць):

насцеж, накрыж, напаказ, папалам, пахіцу, пароўну, памалу, папросту,паасобку,змалку, здаўна,спадылба, упершыню, апоўдні, апоўначы, бесперастанку, досыць, даспадобы, дашчэнту,дабяла,знянацку, знячэўку, спакон, употай, запанібрата (але: на кукішках)

1.паўтор слоў: ціха-ціха, сям-там, крыж-накрыж, раз-пораз (але: дзень у дзень, час ад часу)

2. абы-, -небудзь: абы-як, як-небудзь(але:абыякава)

3. па + лічэбнік: па-першае, па-другое,.. (але: пайсці па першае вядро)

4. па — + -аму, -яму, -ому, — йму, -ску, -цку,-ы,-і :

па-летняму, па-новаму,па-старому, па-твойму, па-беларуску, па-брацку, па-воўчы, па-латыні (пароўну, паасобку)

5. словы(запомніць):

на-гара (“наверх”),

 дэ-факта (“сапраўды”),

дэ-юрэ (“па законе”)

Продолжить чтениеРыхтуемся да экзамену па беларускай мове

Рыхтуемся да экзамену па беларускай мове

Правапіс галосных е, ё, я

Пішацца е, ё:

1.Пад націскамлёгкі, сёлета, зелень, елка, капеж, заечы,мезенец,верхавіна,

2.Пасля націску,

3. не ў першым складзе перад націскам – высветліць, выехаць, леснікі, вестуны, цемень, верацяно, дзесятковы, дзевятнаццаты,

4.Заўсёды пасля г, к, х  герой, генерал, генетыка, Герасім, кераміка, кефір, кедроўнік, Херсон, Хеопс, бегемот,

5.У часціцы не, і прыназоўніку без – не браў, без кнігі [н’а браў]

6.На канцы запазыч.слоў пасля ь   ’дасье, калье, канферансье, атэлье, круп’е, куцюр’е

7.У словах : філе, піке, камюніке, санта-мартале (але: кафэ,дэкальтэ, плісэ,..)

8.У пачатку некаторых слоў па факце вымаўленняегер, ерась, ерэтык, Еўропа, Ерэван, Еўпаторыя, Еўрафат

9.У запазычаных словах:  абеліск,вазелін, веранда, вербальны,верлібр,балерына, бісектрыса, брунет, бізнес, галерэя, габелен, калектыў, кампетэнтны, легенда, лекала, легальны,секунда, семестр, сезон, зефір, пенал, педаль, перон, пейзаж, пергамент, пельмені,перспектыва,  персона,метр, метровы, метро, медаль, метал, мелодыя, методыка,мензурка, Везувій, Версаль, Бетховен, Берлін, Палесціна, Апеніны, Лесота, Непал…  сервіз//сэрвіс

але: Бялград, Пяцігорск

10.У суфіксах дзеепрыметнікаў  -ен-: прывезены, сплецены, складзены, склеены

1.е, ё,  —- я ў першым складзе перад націскам: елка – яліна, леснікі – ляснік, дзевяць-дзявяты, дзясяты, дзявяцера, вяршыня,кіяскёр,каляіна,дзясяцера,сямнаццаць, нянавісць, васямнаццаць, Ярмак, Яршоў, Сяргей, Бялінскі

2.Калі не,  без – прыстаўкі, то ў першым складзе перад націскам – я: няхай,  нястомна, няштатны, бясследна, бясконцы, але: непісьменны, безупынны, немалады

3.Спрадвечна каранёвае  і суфіксальнае я: віцязь, сувязь, повязь, завязь, боязь, дробязь, роўнядзь, месяц, заяц, пояс, памяць, плеяда,дзевяць, дзесяць, пяцярня, упяцярых, тысяча, Бесядзь, Прыпяць, вязаць, лямантаваць, святкаваць, ляскатаць, ляшчына,кашляць, баяць, муляць, паяць, лаяць, веяць, сеяць (лаянка, веялка, сеяка, лаяны, веяны, сеяны), цяжкаваты, цягавіты, мяккаваты, вяснушкаваты, ядавіты, яхідны,языкаты, ясянёвы, яравы,ястрабіны, ялей,яфрэйтар,ястрабок, янот,япрук, япрука, ядловец, ядлаўцовы, дзяжурны, сяржант, выявіць (з’ява),выяснець, мячэць,яўрэй, выняньчыць,мяцяжы, мяцеж, маятнікавы, дыяметральны

!!  е//я//і  :дзеці-дзяцей-дзіця,  свет-святло-світаць-досвітак; смех-смяяцца-усміхацца,..   —кіпень, кіпяціць             

Лебедзь – лебядзіны; пясняр – песняры; цецярук – цецеруковы; далячынь – далечыня; каляндар — календары

Продолжить чтениеРыхтуемся да экзамену па беларускай мове

Заданні па арфаграфіі для вучняў 10-11 класаў Комплекснае заданне № 1

А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:

  1. свёк..р;                                           4) вет..ран;
  2. фар..ль;                                          5) сч..рсцвелы.
  3. Ш..ўчэнка;

А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:

  1. мен..джмент;                        4) с..рвіс;
  2. палан..з;                                 5) сінт..з.
  3. экз..мпляр;

А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:

  1. м..даль;                                4) віц..зь;
  2. персп..ктыва;                     5) ..равы.
  3. дз..журства;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:

  1. н.. браў;                            4) в..стуны;
  2. мул..ць;                             5) Ал..ксандр.
  3. камюнік..;

А5. Адзначце словы, якія напісаны ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі:

  1. фатакамера;                                   4) Вялікабрытанія;
  2. бомбасховішча;                             5) скараход.
  3. лёгкаатлетычны;

А6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

  1. шмат..ядзерны;                        4) вал..ера;
  2. ад..ютант;                                   5) Лук..ян.
  3. абаў..ецца;

А7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць мяккі знак:

  1. снежан..скі;               4) проц..ма;
  2. вясел..ле;                    5) с..ведчыць.
  3. Іл..інічна;

А8. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць дзве літары:

  1. Кіры.. (лл);                          4) адкры..ё (цц);
  2. глыбі..ы (нн);                      5) Сюза..а (нн).
  3. са..іт (мм);

А9. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў:

  1. цукеркі “Арахісавыя” ..пакаваны;           4) каля ..сціна;
  2. святочна-..рачысты;                                    5) дыназа..р.
  3. калёкві..м;

А10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ы:

  1. цяж..ндустрыя;               4) з..начаны;
  2. перад..мперскі;               5) дэз..нфіцыраваць.
  3. контр..дэя;

Ключ

Продолжить чтениеЗаданні па арфаграфіі для вучняў 10-11 класаў Комплекснае заданне № 1

Тэставыя заданні для вучняў 7 класа па тэме:” Дзеепрыметнік”

1.На аснове якіх прымет можна сцвярджаць, што слова пажаўцелы з’яўляецца дзеепрыметнікам? а) адказвае на пытанні які? б) абазначае прымету прадмета; в) мае прыстаўку па-; г) абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.

2.Адзначце словазлучэнні “дзеепрыметнік + назоўнік”: а) роўненькая дарога; б) казачны домік; в) выраўненая лінія; г) чарнявы хлопчык; д) счарнелая дошка; е) перафарбаваны дом.

3.Абазначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам: а) засланы абрусам; б) чыста засланы; в) засланы ложак; г) стомленая жанчына; д) вельмі стомлены; е) пачырванелы ад сораму.

4.Адзначце сказы з дзеепрыметнымі зваротамі: а) Жанчына стаяла каля стала, засланага белым абрусам, налівала ў конаўку з вялікага гладыша малако; б) Гарачыня неміласэрная: куды ні зірні – усё жоўтае, выпаленае сонцам; в) Цёмныя гмахі камяніц з асветленымі вокнамі загароджвалі далягляд; г) Люблю хадзіць па ўсланых лісцем дарожках купалаўскага сквера; д) Праз завешанае коўдрай акно прабіваліся першыя промні сонца.

5.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі: а) На таку ляжала прыкрытае саломай новае жыта; б) Паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні; в) Прасеяныя скрозь іней сонечныя промні нясмела ўсплылі на шырокае крэсла; г) Старшыня узрушаны і выведзены з раўнавагі грозна ўшчувае крыкуноў; д) Дзядзька Пракоп павязаны наўскасяк ручніком вылез з-за стала амаль першым.

6.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметныя звароты выдзелены коскамі правільна: а) Маці выйшла на дарогу, асветленую першымі промнямі сонца; б) Над вершалінамі соснаў, густа пасыпаных мяккім пушыстым снегам вісеў паветраны шар; в) Асіны і вольхі, пераплеценыя знізу, галінамі задумліва глядзяцца ў ціхую ваду; г) За далёкім, засланым сінім туманам, лесам высокімі купаламі праглядвалася царква; д) Цішынёй і бязлюддзем веяла ад вуліцы, ахутанай шэрай асенняй смугой.

7.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў: а) Паветра, густа настоенае пахамі зямлі і агарода, навісла над зямлёй; б) Зарослая алея травою давяла мяне да самай агароджы; в) З сумам хлопец праводзіў вачыма нахіленае сонца на захад; г) Нясмела ўставала з-за лесу ахутанае шэраю дымкаю сонца; д) Ціха шалясцелі на ветры высахлыя лісты даўно ўжо.

8.Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі незалежнага стану: а) засеянае з восені поле; б) зарослая травой сцежка; в) на адрамантаванай машыне; г) пасівелыя валасы; д) куплены да свята падарунак.

9.Адзначце дзеепрыметнікі, ад якіх можна ўтварыць кароткую форму: а) прачытаная кніга; б) асірацелыя дзеці; в) парыжэлыя стагі; г) засеянае поле; д) апранутая сукенка.

10.Адзначце пары слоў, у якіх кароткія формы ўтвораны правільна: а) закончанае – закончана; б) напоўненыя – напоўнены; в) адкрыты – адкрыт; г) перапраўленыя – перапраўлена; д) абсталяваная – абсталявана.

11.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: а) Над ціхай стомленай вёскай вісіць шчодра зорнае неба і самотны, сарамлівы маладзік; б) Цяпер выходзіла, што шлях той закрыты; в) Мяцеліца сцелецца, кружыць, звонам сцюдзёным наліты прастор; г) Цішынёй і бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой; д) Цяжка трапіць туды ў такую пару: прасёлкавая дарога занесена снегам, машыны з калгаса ходзяць рэдка.

12.Адзначце словазлучэнні, у якіх не з дзеепрыметнікамі патрэбна пісаць разам: а) яшчэ (не) вывучаныя ўрокі; б) (не) разгледжанае пытанне; в) (не) прыкрытая хлусня; г) кашуля (не) зашпілена; д) (не) затаптаныя сляды.

13.Адзначце сказы, у якіх часціцу не з дзеепрыметнікамі трэба пісаць асобна: а) У сціплым цёмным касцюме з белым каўнерыкам, з (не) пакрытай галавой, яна заўсёды спяшалася і знікала за дзвярыма школы; б) І ўжо дарослым чалавекам ён неспакойна спаў у месячную ноч, калі вокны былі добра (не) завешаны; в) Буйныя, душыстыя, пэўна, (не) таптаныя нагой чалавека, узгадаваныя вялікай шчодрасцю прыроды мільёны кветак пераліваліся ўрачыстай чырванню; г) Пры яме ляжалі амаль сатлелыя кроквы, рэшткі зрубаў, было там і некалькі (не) скарыстаных бёрнаў-калод; д) Была вясна, і на градах, яшчэ (не) полатых, было пуставата.

14.Адзначце сказы, у якіх ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў: а) Як толькі ўспыхнуў агеньчык, з мора пачуўся заглушаемы шумам хваль працяглы свіст; б) Вецер сціх, і ўгрэтае за дзень паветра, напоенае густымі пахамі хвоі, навісла шызаватай смугой; в) Дрэмле абсаджанае лесам адвечным, цінай засланае возера ў лесе; г) Каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі; д) Чырвонаармеец узяў сабаку на павадок і паказаў след прайшоўшага з гадзіну таму назад чалавека.  

 

Ключ

  1. а,г.
  2. в, д, е.
  3. а, б, д, е.
  4. а, б,г, д.
  5. б,г, д.
  6. а, г, д.
  7. б, в, д.
  8. б, г.
  9. а, г, д.
  10. а, б, д.
  11. б, в, д.
  12. б, в, д .
  13. б, в, д.
  14. а,г,д .

Продолжить чтениеТэставыя заданні для вучняў 7 класа па тэме:” Дзеепрыметнік”

Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Ставіцца

Не ставіцца

1. Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне.

Узор. Юравічы – паселішча вельмі старажытнае.

1.Дзейнік выражаны асабовым ці пытальным займеннікам.

Узор. Я шафёр.  Хто гэтыя людзі?

2. Дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў Н. с. ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі – лічэбнікам у Н. с.

Узор. Тры і пяць – восем.  Плошча поля – два гектары.

Заўвага! Лічэбнік павінен быць колькасным

Калі парадкавы – працяжнік не ставіцца.

Наша хата дзесятая ад сельсавета.

2. Калі паміж дзейнікам і выказнікам, выражаным назоўнікам,  ёсць адмоўная часціца НЕ.

Узор.  Кот мышы не таварыш.

Заўвага! Калі ж выказнік выражаны інфінітывам  з НЕ, то працяжнік ставіцца:

Араць – не ў дуду іграць.

3. Калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць.

Узор. Пушчы звонкія, пералескі – гэта наша радзіма, наш дом.

3. Калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць недапасаваны да выказніка даданы член сказа або часціца, злучнік, пабочнае слова.

Узор. Дзяўчаты ў нас красуні.   Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі.

4. Калі абодва галоўныя члены ці адзін з іх выражаны інфінітывам (неазначальнай

формай дзеяслова).

Узор.  Жыць – Радзіме служыць.  Вучыцца

ў народа – задача кожнага чалавека.

4. Калі ў склад выказніка ўваходзяць параўнальныя злучнікі як, нібы, быццам,

што і інш.

Узор. Госць як госць, а валакіты дасць.

Чабарок што тыя зоркі ў шумнай сенажаці…

5. Калі выказнік выражаны ўстойлівым спалучэннем слоў (фразеалагізмам).

Узор. Нівы – вокам не абняць.

5. Калі выказнік, выражаны назоўнікам,

стаіць перад дзейнікам-назоўнікам

(адваротны парадак слоў).

Узор. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.

6. Калі выказнік выражаны  ўсечанай формай дзеяслова.

Узор. Уладзірк зараз – шмыг  у  дзверы.

 

 

Комплекс трэніровачных тэставых заданняў па тэме

“Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам”

А1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

  1. Любіць свой край __ значыць ведаць яго.
  2. Уявіць нашу будучыню __ не так і цяжка.
  3. Лічыцца сапраўдным сябрам такога знакамітага чалавека __ радасць.
  4. Ніколі не збочваць з дарогі __ зайздросная доля.
Продолжить чтениеРыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання

Паўтараем разам

Практычны матэрыял для вучняў 8-9 класаў

Спішыце словазлучэнні. Замест кропак устаўце не (ня), ні, пішыце іх са словамі разам або асобна, раскрыйце дужкі.

 Ніколі … бачаны горад; … ўсыпаны ружамі шлях; … ходжаная сцежка; намі … растрачана; … вечны кожны з нас; пішуцца …зменна; апанавала … смеласць; расказвала пра … шчасце; … даючы спакою; … дагледжаны як след; чакаць з … цярплівасцю; … водзін чалавек; … дамалочанае жыта; пайшоў …   ахвотна; … дзе ніколі … быў; яшчэ … пазнанае шчасце; … справядлівасці жыцця; … вясёлае, а сумнае жыццё; … лёгка пакідаць; далёка … просты чалавек; асенняя … пагадзь; … спакойная рэчка; … (з) кім … сустракаўся; …кранутая бель; яшчэ … падмеценыя алеі; … разумеючы … чога; … гледзячы … (на) што; … гледзячы пад ногі; … кім … заўважаны чалавек; … блізкі шлях; … пракосы, а палосы; застылі ў … рухомасці; … дарагі касцюм; … днём, а пад вечар; … ласкавая зямля; …мог … сказаць; … на што … падобны, … (к)чэмны чалавек; … трэба … чога казаць; … ведаючы броду; … колькі … складаны; … гледзячы на мароз; … гледзячы на мяне; знаходзіцца … падалёк; … адзін …дапамог; … адзін выпадак; … колі … забываў; … разумнейшы за мяне; … крыўдую … (на) кога; быў … чужы і … лішні; … бяспечнае падарожжа; … цурацца работы; … хавацца … (за) чые плечы; … следу … дзе; … прытульна ў лесе; … ходжанае поле; … пражытае жыццё; … раз шанцавала; … разу … прапусціў; … вялічкая вёсачка; выглядаў … прыветна і … прытульна; … зжатае поле; яшчэ … прыбраны луг; … шкада … кога; … пазней,чым заўтра; … хочучы … чога; … супраць паездкі.

Продолжить чтениеПаўтараем разам

“Да вытокаў душой дакрануўшыся…”

Фальклорна-тэатральнае аб’яднанне па інтарэсах (кіраўнік — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А.) працуе ў нашай установе адукацыі  шмат гадоў. Яго дзейнасць накіравана на  забеспячэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў сродкамі фальклору і тэатральнага мастацва, знаёмства дзяцей з гісторыяй народа, яго традыцыямі і звычаямі.

Стала ўжо добрай традыцыяй: у канцы навучальнага года ўдзельнікі аб’яднання выносяць на суд настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў новы самадзейны спектакль. Гэты год не стаў выключэннем. 21 мая на суд гледачоў былі прапанаваны чарговыя “Вячоркі”, з меладычнымі і вясёлымі народнымі песнямі і прыпеўкамі, трапнымі жартамі, з завадной беларускай   “Полечкай”.

Асаблівую атмасферу на сцэне стварылі каларытныя нацыянальныя касцюмы, ручнікі і посцілкі, а таксама рэчы хатняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі. Гледачы дакрануліся душой да вытокаў  народнай спадчыны, беларускай культуры, роднага слова. Шчырыя апладысменты гледачоў – вось узнагарода для нашых удзельнікаў.

Такія мерапрыемствы садзейнічаюць паглыбленню і пашырэнню ведаў школьнікаў аб нацыянальных асаблівасцях родной культуры, прывіваюць павагу да гістарычнай спадчыны беларускага народа, выхоўваюць нацыянальную самасвядомасць вучняў і ўменне жыць ў полікультурным асяроддзі, садзейнічаюць іх патрыятычнаму, ідэалагічнаму, эстэтычнаму і маральна-этычнаму выхаванню.

Продолжить чтение“Да вытокаў душой дакрануўшыся…”

Жывая класіка

З мэтай павышэння цікавасці вучняў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання школьнікаў на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры ў ДУА “Слабадская сярэдняя школа” прайшоў першы этап рэспубліканскага творчага  конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У ім прынялі ўдзел вучні 7-9 класаў. Дэвіз конкурсу — «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!». Пераможцай стала Дудзінская Дамініка, вучаніца 8 класа. “Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова ў выкананні дзяўчынкі не пакінула нікога раўнадушным: у чытанні Дамінікі было столькі экспрэсіі, эмацыянальнасці і пранікнёнасці! Кадры ваеннай кінахронікі, музыкальнае суправаджэнне дапамаглі юнай чытальніцы больш поўна стварыць сцэнічны вобраз дзяўчынкі-ўдзельніцы тых страшных падзей.

https://disk.yandex.by/i/j-Em_dHiRE029A

Продолжить чтениеЖывая класіка

Полезные каникулы. Святло роднай мовы

З мэтай выхавання  ў вучняў любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа,  культурнай спадчыны, развіцця, камунікатыўнай культуры вучняў у Слабадской сярэдняй школе ў час веснавых канікул  для вучняў 5-7 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня “Святло роднай мовы”.

Мерапрыемства садзейнічала  абагульненню ведаў, набытых падчас урокаў беларускай мовы і літаратуры,  раскрыццю творчага патэнцыялу  школьнікаў.  Вучні праявілі свае веды і кемлівасць  у розных  конкурсах: “Складзі прыказку”,  «Назаві адным сло­вам»,  “Загадкі”, “Выпраў памылкі”, “Страчаныя літары”, “Дапоўні слоўнік”, “Рассыпаныя прыказкі”, “Літаратурны”.

Гэта  гульня – свята сустрэчы з роднай мовай.  Вучні  яшчэ раз пераканаліся, якая багатая і чароўная наша родная беларуская мова. Яна вучыць  любіць сваю Радзіму, з павагай адносіцца адзін да аднаго, марыць аб шчаслівым заўтрашнім дні, які абавязкова наступіць.

Продолжить чтениеПолезные каникулы. Святло роднай мовы