1.Адзначце назоўнікі мужчынскага роду: а) летапіс; б) гусь; в) насып; г) медаль; д) дроб.
2.Адзначце назоўнікі жаночага роду: а) шафа; б) яблык; в) таполя; г) цень; д) далонь.
3.Асабовымі з’яўляюцца назоўнікі: а) весялун; б) пакой; в) доктар; г) беларус; д) бядняк.
4.Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) вучнёўства; б) смятана; в) кансервы; г) аспірын; д) токар.
5.Абстрактнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) хадзьба; б) сумленне; в) туга; г) любоў; д) вуглярод.
6.Да І скланення належаць назоўнікі: а) дарога; б) яблыня; в) сястра; г) рэха; д) святло.
7. Да ІІ скланення належаць назоўнікі: а) стол; б) печ; в) семя; г) поле; д) радасць.
8. Да ІІІ скланення належаць назоўнікі: а) ураджай; б) аповесць; в) далеч; г) любоў; д) страха.
9. Толькі ў форме множнага ліку ўжываюцца назоўнікі: а) вароты; б) кансервы; в) хованкі; г) лісце; д) Радашковічы.
10. Адзначце назоўнікі, у якіх у форме творнага склону апошні зычны асновы падаўжаецца: а) чырвань; б) бель; в) Сібір; г) міласць; д) сенажаць.
11. У месным склоне маюць канчатак –е назоўнікі: а) мітынг; б) сусед; в) аграном; г) гарох; д) мяжа.
12. Адзначце назоўнікі, у якіх на месцы пропуску неабходна ўставіць літару ш: а) перапі_чык; б) гру_чык; в) набор_чык; г) ліхтар_чык; д) падно_чык.
13. У якіх склонавых формах канчаткі назоўнікаў запісаны памылкова? а) Р. Куляшова (Івана); б) Д. Куляшову; в) В. Куляшова; г) Т. Куляшовам; д) М. (пры) Куляшове.
14. Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –у (-ю): а) вялікага смутк_; б) майскага гром_; в) неабсяжнага кра_; г) школьнага сшытк_; д) блізкага бярэзнік_.
15. Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –а (-я): а) выпіць ча_; б) стаяў каля дуб_; в) стол з дуб_; г) мінулага тыдн_; д) геаграфічнага атлас_.
16. Адзначце правільна ўтвораныя сінтаксічныя канструкцыі: а) вялікая поні; б) справядлівае журы; в) смачнае рагу; г) прыгожая фламінга; д) чыгуначнае дэпо.
17. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок: а) Дунін(Марцінкевіч); б) (паў)Маларыты; в) (вада)сховішча; г) дом(музей); д) фота(студыя).
18. Адзначце словы, якія пішуцца разам: а) кілават(гадзіна); б) мікра(клімат); в) Вярні(дуб); г) сямі(дзёнка); д) інжынер(капітан).
19. Адзначце правільна напісаныя назоўнікі: а) вішанка; б) людзьмі; в) вяселле; г) бярэзнік; д) чарэшань.
20. Суфіксальным спосабам утвораны назоўнікі: а) чытанне; б) гарчычнік; в) беспарадак; г) прыгажосць; д) падмурак.
Ключ.